Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей – 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы».