“Ад мары да мэты”

3        Ваенна-гістарычны клуб “Мэта” існуе 15 год. За гэты час змянілася некалькі кіраўнікоў, першым быў А.П. Емельянчык. Зусім не здзіўленне, што ужо праз тры гады, пасля пачатку дзейнасці, клубу прысвоена званне “Народны самадзейны калектыў”. У мінулым годзе званне «народны»  было падцверджана. За ўвесь час свайго існавання члены клуба пастаянна прымалі ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях сярэдневяковых культур у розных гарадах Беларусі і за яе межамі. Сёння мы можам убачыць калектыў на святах горада і раёна, кожную суботу на Замкавай гары, дзе хлопцы і дзяўчаты прадстаўляюць  праграму “Шчыт і меч”. Тут і гульні, і спаборніцтвы, і стральба з лука, і паказальныя выступленні ўдзельнікаў. Праўду кажучы, складана перадаць эмоцыі, калі пападаеш ў імправізаванае рысталішча, дзе маеш магчымасць адчуць сябе ці воінам, ці дамай сэрца. Канешне, удзельнікам яшчэ шмат чаму вучыцца, але з іх аптымізмам і захапленнем можна  “горы зрушыць”. Не здарма дэвіз клуба – “Ад мары да мэты”.

image 2

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий