Акцыя “Добрыя рукі майстроў”

Не першы год у пачатку снежня Навагрудскі цэнтр рамёстваў  сустракае гасцей з Цэнтра карэкцыйна – развіваючага навучэння і рэабелітацыі  для сумесных творчых заняткаў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

Мэта такіх заняткаў – зацікавіць людзей з абмежаванымі магчымасцямі асобнымі відамі рукадзелля, даць  магчымасць  кожнаму праявіць сваі  творчыя здольнасці. Старэйшыя выхаванцы дзённага аддзялення сталі добрымі сябрамі Цэнтра рамёстваў. Яны наведваюць амаль усе выставы, якія тут праходзяць. У гэты раз яны пабывалі на выстаўцы “ Выцінанка. выразанка, выбіванка”, пачулі цікавы і карысны расказ пра выразанне з паперы, пазнаёмілісь з тэхнікай традыцыйнай “Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі” – элементам нематэрыяльна культурнай спадчыны Беларусі,  а потым разам з майстрамі  выразалі папяровых  Анёлаў для упрыгожвання свайго Цэнтра да Навагодніх святаў.

Дырэктар Навагрудскага
раённага цэнтра рамёстваў
Наталля Клімко

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий