Ацмінаўскія Валачобнікі

DSCN1414      Вялікае і светлае свята – Вялікдзень, ад якога на душы застаюцца радасныя і цёплыя ўспаміны. У адных – ад святочнай службы, у другіх – ад сустрэчы са сваякамі, а ў жыхароў в.Ацмінава яшчэ і з валачобнікамі.

На сённяшні дзень не ў многіх вёсках засталася добрая традыцыя віншавання са святам, а  менавіта аб’яднання ў вачобныя гурты. Дырэктар Ацмінаўскага Дома культуры І.Ў.Жынко сумесна з неабыякавымі да захавання традыцыйнай народнай култтуры мясцовымі жыхарамі адрадзілі валачобны абрад у сваёй вёсцы. – Раней у нас праводзіўся гэты абрад, хадзілі валачобнікі, пад вокнамі вясковых хат спявалі песні. Аднак паступова ён стаў забывацца. Два гады таму мы адрадзілі і правялі абрад з мясцовымі звычаямі, — расказала Ірына Уладзіміраўна. – Прыемна, што адраджэнне абраду спадабалася аднавяскоўцам і  становіцца ўжо традыцыйным. Сёлета жыхары вёскі Ацмінава запрасілі прыняць удзел у абрадзе і мяне.

Перш,Ю чым ісці з абрадам па вёсцы, валачобнікі ўсім гурткам, у склад якога ўвайшлі А.К. Кіслы, М.М. Папроцкі, І.У. Сіўко, С.М. Марчынская, раніцай накіраваліся на службу ў царкву. І толькі пасля з песнямі, віншаваннямі сталі абыходзіць падворкі аднавяскоўцаў. Мясцовыя жыхары, нягледзячы на даджлівае надвор’е, чакалі валачобнікаў на вуліцы, заклікалі ў госці. Мяне вельмі ўрадзіла што не толькі людзі старэйшага пакалення, але і моладзь прасіла не абмінаць іх дом.

Валачобнікі віншавалі сваіх аднавяскоўцаў са святам, спявалі валачобныя песні. Пасля гэтага гаспадар або гаспадыня дзякавалі і давалі валачобнікам абрадавы падарунак-валачобныя яйкі і пірагі, каўбасы, грошы. Усё сабранае складалі ў шырокі кош. Для ацмінаўскіх валачобнікаў кош сплёў і ўпрыгожыў А.К. Кіслы. Кароткай песняй гурт дзякаваў за дар і жадаў сям’і дабра. Для няветлівых гаспадароў у валачобнікаў у запасе былі адпаведныя і пажаданні. Акднак такіх сем’яў у Ацмінаве не было. У кожным доме валачобнікі былі жаданымі гасцямі.

Абрад людзям падабаецца. Многія расказвалі, што ўжо спецыяльна прыязджаюць у родную веску на свята, каб сустрэць валачобнікаў, бо без гэтага абраду не ўяўляюць свята.

Паступова гэты абрад страчвае магічны сэнс і набывае рысы вяселай святочнай забавы, якая аб’ядноўвае. Аднак ён адраджаецца, а пра свае традыцыі, абрады, звычаі кожны павінен памятаць.

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий