Берасцяной мазаікі чароўны напеў. Адкрыццё выставы у раённым Цэнтры рамёстваў.

6 лютага у Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адкрылась персанальная выстаўка Піразевай Алены — ўдзельніцы “народнага” клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка”  “Берасцяной мазаікі чароўны напеў”.

Творчасць Алены і Валянціна Піразевых (яе муж), не раз здзіўляла гледачоў  на выстаўках раённага Цэнтра рамёстваў а таксама наведвальнікаў  сядзібы “Залатая падкова”, дзе жывуць майстры. За сваё жыццё Алена Міхайлаўна засвоіла шмат разнастайных відаў мастацтва. Яе творчасці няма межаў.  Вышытыя карціны і іконы дэманстравалісь на выстаўках у Мінску, Гродне, Салігорску, Воложыне, Маладзечна, Мядзелі, Слоніме, і інш. Шмат абразаў знаходзяцца ў розных храмах Беларусі. Роспіс па тканіне і шклу, вышыўка стужкамі, набіўныя дываны, жывапіс –усё ўмеюць рабіць залатыя рукі Алены. К таму ж майстрыха  піша вершы і амаль кожная карціна мае лірычнае суправаджэнне.

Адно з яе захапленняў – аплікацыя з бяросты. Мастацтва апрацоўкі з бяросты сёння не вельмі распаўсюджана. Ім займаюцца лічаныя майстры і спецыялізіруюцца яны з большага на вырабе берасцянога пано. Асвоіўшы простую берасцяную аплікацыю, Алена Міхайлаўна вынайшла сваю асабістую тэхналогію.  Яна нарыхтоўвае квадрацікі з розных слаёў кары і фарміруе пры дапамозе кампаноўкі, набору і замацаванню на паверхні (звычайна на картоне) выразных і непаўторных узораў з  бяросты. Разнастайнасць слаёў кары бярозы дазваляе мастачцы ствараць карціны з рознымі адценнямі, а падфарбоўка акрылавымі і акварэльнымі фарбамі дапамагае дабіцца яскравасці ў перадачы вобразаў. У афармленні работ майстрыха таксама ужывае  прыродныя матэрыялы – кару дрэў, галінкі.

На выстаўцы прадстаўлена 35 карцін з бяросты. Сюжэты карцін  самыя разнастайныя: гэта выявы ікон  Маці Божай і праваслаўных святых, рамантычна-узнёслыя  карціны–мары, родная прырода і дзівосныя кветкі. Асобная тэматыка – паляўнічыя замалёўкі прысвечаныя мужу Аляксандру. Таксама на выстаўцы можна убачыць  дэкаратыўнае мастацкае кавальства Аляксандра Піразева – падсвечнікі, падковы, ружы, якія захоўваюцца у фондах раённага цэнтра рамёстваў.

     Алена Міхайлаўна Піразева і Аляксандр Валянцінавіч самародкі,  для іх творчасць — частка жыцця. Наперадзе ў майстроў шмат планаў і праектаў.

Наталля Аляксандраўна Клімко – дырэктар раённага цэнтра рамёстваў ДУК “Навагрудскі РЦКіНТ”, тэл. 8(01597) 41541

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий