Дадзены старт праекту у раённым Цэнтры рамёстваў для пажылых людзей «Нет безделью-время рукоделью»!

У Навагрудским раённым цэнтры рамёстваў распачаў працу творчы міні-праект для людзей пенсійнага ўзросту «Нет безделью-время рукоделью!

Мэта праекта: сацыяльна-культурная адаптацыя людзей пенсійнага ўзросту шляхам паўнавартаснай рэалізацыі іх творчага патэнцыялу і фарміравання новых сацыяльна-значных роляў.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА: 1. Арганізацыя і правядзенне цыкла навучальных майстар-класаў па розных напрамках творчасці для пажылых людзей;
2. Падрыхтоўка валанцёраў з ліку пажылых грамадзян, якія атрымалі практычныя навыкі працы ў розных тэхніках творчасці і арганізацыя імі адукацыйнага працэсу па прынцыпе » Роўны навучае роўнага»;
3. Прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем грамадзян пажылога ўзросту і аднаўленне іх ролі ў соцыуме.
Творчыя гасціныя, майстар-класы, выставы плануецца праводзіць на працягу 2020 года для пажылых грамадзян горада Навагрудка, для наведвальнікаў спецбібліятэкі, удзельнікаў народнага клуба «Каляравая альтанка», валанцёраў-пенсіянераў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
Адкрыццё праекта адбылося 27. 12.2019 г. у 11.00 знаёмствам з працай раённага цэнтра рамёстваў, з выстаўкамі і майстрамі. Сумесныя навучальныя заняткі ладзіліся перад Новым годам. Таму выраб “павучка “ з саломкі быў і карысным і прыемным. Галоўнае – задаволенасць прысутных. На першую сустрэчу прыйшло 13 чалавек. Спадзяёмся, што наступнае мерапрыемства, якое адбудзецца 18 лютага зацікавіць больш жадаючых.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий