“Добры дзень, суседзі!”

IMG_2603     Пад такой назвай у суботу, 20 жніўня, у гарадскім пасёлку Любча ладзілася свята. Для многіх людзей Любча – геаграфічная назва мястэчка, для тых, хто тут нарадзіўся і вырас – гэта бацькоўскі дом. На свята роднага пасёлка сабраліся мясцовыя жыхары, прыехалі павіншаваць любчан і госці з Уселюбскага сельвыканкама.

           Духмяным караваем віталі гасцей на любчанскай зямлі. IMG_2606

 

 

 

 Населеныя пункты, як і людзі маюць свой лёс, сваю гісторыю. Слаўную гісторыю мае і Любча. Першае ўпамінанне адносіцца да 1241 года. У 1590 годзе Любча атрымала магдэбургскае права, мела свой герб у выглядзе сярэбранай падковы з трыма залатымі крыжамі і дзвюма сярэбранымі рыбамі – ласосямі на блакітным полі. Згодна з гістарычнымі крыніцамі быў і іншы герб Любчы. У розныя гады належаў пасёлак Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам, Радзівілам. У 1581 годзе тут быў заснаваны замак. У Любчы нарадзіліся знакамітыя мастакі і кампазітары, літаратары і навукоўцы. Пра ўсё гэта даведаліся суседзі з Уселюба падчас наведвання Народнага гісторыка-краязнаўчага музея Любчанскага краю і Любчанскага замка.

IMG_2648 IMG_2649 IMG_2653 IMG_2679 IMG_2689 IMG_2692 IMG_2681 IMG_2639 20.08.2016 166 20.08.2016 257 20.08.2016 271 20.08.2016 286

Шматлюдна ў гэты дзень было на цэнтральнай плошчы пасёлка. Здавалася сюды прыйшлі ўсе мясцовыя жыхары. Прысутнічалі на мерапрыемстве і віншавалі жыхароў і гасцей пасёлка старшыня Любчанскага сельвыканкама І.М. Ярмац, старшыня СВК “Прынёманскі” А.У. Садоўскі. Шмат цёплых слоў выказаў сваім землякам былы старшыня сельвыканкама А.П. Машчар. Ён кіраваў Любчанскім сельвыканкама амаль трыццаць гадоў.

Любча і зараз будуецца, папаўняецца звонкім дзіцячым смехам, захоўваючы гістарычную спадчыну і мясцовыя традыцыі. Усё гэта дзякуючы самаадданай працы людзей, якіх узгадвалі ў гэты дзень.

Прайшлі праз жыццёвыя выпрабаванні, у тым ліку вайну, цяжкія пасляваенныя гады і пераступілі 90-гадовы рубеж: Л.У. Чэрнік, П.А. Радзевіч, Т.Т. Гірыс, С.І. Давыдаў, А.В. Чыгрынава, Г.К. Проненка. Падарунак быў уручаны самаму старэйшаму жыхару пасёлка Івану Пятровічу. Салаўю, які нарадзіўся ў 1923 годзе ў Светлагорскім раёне. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў старшым пісарам заходняга палка. Пасля дэмабілізацыі да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў у райспажыўтаварыстве ў Любчы.

Падчас мерапрыемства ўзгадалі загінулых у гады  Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Віталі самых маленькіх жыхароў Любчы і тых, хто сёлета пераступіць парог Любчанскай сярэдняй школы. Хочацца спадзявацца, што ў будучым імі будуць ганарыцца не толькі бацькі, але і мясцовыя жыхары.

Цёплыя і шчырыя словы віншаванняў, памятныя сувеніры атрымалі ветэраны працы: Любчанскага сельвыканкама, сярэдняй школы і дашкольнага цэнтра развіцця, магазіна “Родны кут”, бібліятэкі і дома культуры, СВК “Прынёманскі” .

Не пакінулі без увагі арганізатары свята і жанчын, якія выхавалі пяцёра і больш дзяцей і ўзнагароджаны ордэнам Маці – гэта Г.С. Родзька і Э.І. Кавалёва.

Ад Навагрудскага аддзела ўнутраных спраў падарунак уручылі былому ўчастковаму маёру І.А. Каратаю.

Словы ўдзячнасці былі адрасаваны і сям’і Пячынскіх. Іван і Генадзь Антонавічы Пячынскія займаюцца рэстаўрацыяй Любчанскага замка.

Творчае жыццё любчан шматграннае: адны ствараюць прыгажосць на прысядзібных участках, другія спяваюць, ствараюць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, а ёсць і тыя, хто піша вершы. Да такіх належыць мясцовая паэтэса Марыя Фёдараўна Кісцень.

Не пераводзяцца ў Любчы таленавітыя майстры і майстрыхі. Пацверджаннем таму майстэрства і залатыя рукі М.Ф. Пронькі, В.Т. Жураўля, І.С. Горбач, К.І. Баравік і многіх іншых, хто ўдзельнічаў у конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таксама на свяце былі прадстаўлены работы любчанскіх майстроў-кулінараў. Ад кожнай арганізацыі і ўстановы былі падрыхтаваны выставы. Камісіі вельмі складана было аддаць камусьці перавагу, падарункі атрымалі ўсе ў сваіх намінацыях. Гаспадары шасці лепшых падворкаў таксама былі адзначаны падарункамі.

Песні і добрыя словы ўсім, хто прыйшоў на свята, шчыра дарылі як работнікі мясцовай установы культуры, так і госці з Уселюба.

Святкаванне дня пасёлка завяршылася святочным феерверкам.

Р.А. Аляшкевіч:

– На мой погляд, свята атрымалася цікавым і прыгожым. Інакш і быць не магло, таму што ў Любчы жывуць добрыя і спагадлівыя, працавітыя людзі. На свята прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, прыехалі і з навакольных вёсак. Вельмі прыемна, што падчас мерапрыемства былі ўзнагароджаны тыя, хто стаяў у вытокаў, будаваў пасёлак, не забыліся і пра самых маленькіх жыхароў. Адно пажаданне – часцей праводзіць такія святы, яны аб’ядноўваюць людзей.

Сёлета ў мяне асабісты юбілей – 55 гадоў як на сцэне. Прыемна, што менавіта мне было даручана завяршыць канцэрт.

М.І. Чура:

– Жыву ў Любчы на працягу 50 гадоў, з іх 36 прысвяціў працы ў калгасе. Пачынаў заатэхнікам, затым быў старшым селекцыянерам. Я заўсёды наведваю ўсе канцэрты, якія ладзяцца ў Любчы, люблю сустракацца з людзьмі. Свята пасёлка вельмі спадабалася, вялікі дзякуй арганізатарам. Асаблівыя словы падзякі хачу выказаць кіраўніку СВК “Прынёманскі” А.У. Садоўскаму за тое, што не забываюць ветэранаў працы. Вельмі прыемна было атрымаць падарунак падчас мерапрыемства. Таксама хачу сказаць вялікі дзякуй усім любчанам, якія дапамагалі на пачатку працы і пажадаць усім моцнага здароўя.

В. ПІСАР, “НЖ”.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий