Духоўна-асветніцкая акцыя прайшла у аг.Ладзенікі і Пятрэвічы

20 красавіка Духоўна-асветніцкая акцыя «Велікодны дабравест» прайшла ў аграгарадках Ладзенікі  і Пятрэвічы. Акцыя мела за сабой самую галоўную мэту – духоўна-маральная асвета чалавека, знаёмства дзяцей і падлеткаў  з духоўнай і культурнай спадчынай Беларусі.

Вялікдзень – гэта свята дабра, любові і радасці, у які спрадвеку было прынята здзяйсняць справы міласэрнасці і дарыць падарункі блізкім. Асаблівы, святочны настрой дарылі усім прысутным удзельнікі Народнага хора ветэранаў вайны и працы “Радасць” Цэнтра культуры г.Навагрудка,  а таксама  удзельнікі творчых калектываў Дамоў культуры Пятрэвічы і Ладзенікі. Песні і танцы, вершы і музычныя кампазіцыі няслі да людзей радасць светлага свята Вялікадня.  Удзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладного мастацтва Ладзеніцкага Дома культуры падрыхтавалі выставу “Пасхальная радасць” . У акцыі прынялі удзел дзеці і дарослыя, школьнікі і людзі сталага узросту.

Светлае свята Вялікдзень на Навагрудчыне прыйшло ў кожны дом!

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий