Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў Наталля Клімко

У чацвер, 10 кастрычніка, у Мінску ў Беларускім культурным цэнтры духоўнага адраджэння Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. Падчас урачыстасці за шматгадовую і плённую працу, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў Наталля Клімко.

 

 

 

 

 

 

Падчас уручэння граматы міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар адзначыў, што вельмі важна захаваць тое багацце, якое дасталася ад папярэдніх пакаленняў беларусаў, таму што культура – гэта своеасаблівы мост паміж мінулым і будучыняй. Мы захоўваем гэтыя дасягненні, прымнажаем. На нас ляжыць вельмі вялікая адказнасць за тое, каб беларусы захавалі сваю ідэнтычнасць у свеце, які імкліва мяняецца, у якім сціраюцца межы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

– Нечакана і адначасова прыемна было атрымаць такую высокую ўзнагароду з рук міністра культуры. Наогул, вельмі хвалююча было знаходзіцца ў такім духоўным месцы, дзе сабраліся людзі, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да захавання спадчыны нашай краіны, – падзялілася ўражаннямі Наталля Клімко. – Дзякуючы Ніне Пятроўне Шурак, на Навагрудчыне былі адноўлены і захаваліся традыцыі вырэзвання з паперы (выцінанкі-выбіванкі), якой сёння нададзены статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Навагрудскага раёна, які ўключаны ў дзяржаўны спіс гістарычна-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Сёння мы працягваем традыцыі і вучым гэтаму майстэрству дзяцей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий