“Карнавал весялосці, гульняў і забаў”

12 верасня 201DSC040695 года Воранаўская зямля пераўтварылася ў чароўную краіну гульняў. Таму што у гэты дзень  праходзіў V адкрыты абласны фестываль  гульні “Карнавал весялосці”,  адзіны у Гродзенскай вобласці.

Карнавальнае шэсце раставых лялек, карнавальных масак, вясёлых клоўнаў і ўдзельнікаў конкурсу гульнёвых праграм прайшлі па галоўнай вуліцы г.п.Воранава да галоўнай сцэны гарадскога стадыёна, дзе і пачалося ўрачыстае адкрыццё фестываля.

Завадныя, гарэзлівыя, поўныя шчырасці і гумару конкурсныя сюжэтна-забаўляльныя праграмы на фестываль гульні прывезлі 15 калектываў з Гродзеншчыны.   Навагрудскі раён на фестывалі прадстаўляў  Народны тэатр-студыя гульні “Гульнёвая скарбонка”, кіраўнік Н.Кавальская з праграмай “Вясёлая паненка запрашае”, вядучая праграмы Вікторыя Калясінская.

Праграмы былі разнастайныя, кожны канкурсант шукаў нестандартныя рэжысёрскія падыходы, дэманстравалі сваё майстэрства і вынаходлівасць, творчыя здольнасці і пачуццё гумару, стараDSC04158ўся выклікаць інтарэс да сваёй праграмы і заахвоціць да гульні гледачоў, падарыць добры настрой дзецям і дарослым.

“За лепшае мастацкае вырашэнне гульнёвай праграмы” Народны тэатр-студыя “Гульнёвая скарбонка”  быў ўзнагароджаны Дыпломам фестывалю і каштоўным падарункам.

Кіраўнік Народнага тэатра-студыя гульні   “Гульнёвая скарбонка”

Н.Кавальская

DSC04104   DSC04131 DSC04132   DSC04140

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий