Клімко Наталля Аляксандраўна — член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, загадчык раённага цэнтра раместваў.

Творчасцю Наталля Аляксандраўна пачала займацца з дзяцінства. Асабліва любіла маляваць. У 14 гадоў паступіла ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. У 1980 годзе скончыла яго з дыпломам мастака-афарміцеля. З 2015года з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Адраджае традыцыйнае мастацтва Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, якая ў 2014 годзе залічана ў спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны РБ. Пераняла і прадоўжыла мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы ад майстрыхі Шурак Ніны Пятроўны. Пачала займацца гэтым відам дзейнасці ў 2009 годзе. Як майстар папулярызуе традыцыйнае мастацтва выцінанкі-выбіванкі на выстаўках, фестывалях і святах. Праводзіць майстар-класы, творчыя заняткі як з дзецьмі, так і з дарослымі. Перадае свае веды пераймальніцы Клімко Вераніке. Працуе кіраўніком дзіцячага гуртка “Выбіваначка”. Выхаванцы гуртка прымаюць удзел у майстар-класах на раённых і абласных святах. Стварыла метадычны дапаможнік для кіраўнікоў гурткоў “Навагрудская выцінанка-выбіванка”.

Узначальвае клуб майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка”, якому ў 2019 годзе прысвоена званне “Народны”. Узнагароджана абласной прэміей ім.А.І.Дубко ў 2012г., Лаўрэат розных конкурсаў сярод майстроў па выцінанцы. За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі ўзнагароджана падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий