«Любчанскі шпацыр Радзівілаў» гістарысные свята у Любчанскім замку

Сярод шматлікіх унікальных куткоў Беларусі сваёй прыгажосцю здаўна славіцца Навагрудчына. Наш рэгіён мае багатую гістарычна-культурную спадчыну і непаўторныя прыродныя ландшафты. Адным з самых вядомых і асаблівых месц з’яўляецца Любчанскі замак. З 2003 года сіламі і сродкамі добраахвотнікаў пачалося аднаўленне гэтага помніка гісторыі і культуры. Дзякуючы праведзеным работам, Любчанскі замак стаў месцам актыўнага наведвання турыстаў і правядзення розных мерапрыемстваў.

Так, 22 верасня на тэрыторыі Замка адбылося свята  «Любчанскі шпацыр Радзівілаў».

     Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі старшыня Любчанскага сельвыканкама І.М. Ярмац і дырэктар дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» І.А. Пячынскі, які расказаў аб праведзеных работах і планах на будучае. Ён падзякаваў усім, хто не застаўся ў баку, дапамагаў і дапамагае ў рэстаўрацыі Любчанскага замка: прадстаўнікам улады, валанцёрам, навукоўцам, спонсарам.

     Свята пачалося з экскурсіі. Прысутных пазнаёмілі з цікавай гісторыяй Любчанскага замка, які яшчэ называюць замкам шляхцічаў Кішак і магнатаў Радзівілаў. Закладзены ён быў у другой палове XVI стагоддзя на левым беразе Нёмана. Будаўніцтва на прыбярэжным пагорку пачаў Ян Кішка, працягнуў Кшыштаф Радзівіл, да якога маёнтак перайшоў у спадчыну. Асаблівасцю замка з’яўляецца спляценне элементаў готыкі і рэнесансу. Да нашых дзён з чатырох баявых вежаў ацалелі толькі дзве. З мэтай аднаўлення гістарычна-культурнай каштоўнасці быў створаны дабрачынны фонд «Любчанскі замак».

 А потым было паказана тэатралізванае прадстаўленне “Цвёрда стаім за водчыну сваю” , не проста акунула гледачоў у гісторыю, а як бы вярнула іх на некалькі стагоддзяў назад. Прыемныя ўражанні прысутным падарылі выступленні ўдзельнікаў аматарскай творчасці Любчанскага ГДК. Можна было на свяце пакаштаваць смачны шашлык і духмяную гарбату з траў, якія былі прыгатаваны тут жа на вогнішчы. Ладзіліся забавы для дзяцей і дарослых, быў арганізаваны гандаль і выстаўкі-продажы работ мясцовых майстроў і майстрой раённага Цэнтра рамёстваў. Дрэннае надвор’е, канешне, унесла свае карэктывы ў праграму мерапрыемства і, але, нягледзячы на гэта, прысутныя добра адпачылі.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий