«Маляўнічая палітра маёй душы”. Персанальная выстаўка Алены Піразевай.

У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў пачала працаваць персанальная выстава ўдзельніцы Народнага калектыву майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» Алены Міхайлаўны Піразевай-унікальнай майстрыхі і мастачкі з вёскі Навасады.

Творчасць Алены і Аляксандра Піразевых не раз здзіўляла гледачоў на выстаўках раённага Цэнтра рамёстваў і наведвальнікаў сядзібы “Залатая падкова”, дзе жывуць майстры. Усё багацце колераў, разнастайнасць тэхнік: іконы вышытыя гладдзю і выкладзеныя карой бяросты; кветкі вышытыя гладдзю і стужкамі, акварэльны і пастэльны жывапіс — прысвечаны хараству Божай прыроды, а тры новыя працы зроблены менавіта да 550 годдзя здабыцця Жыровіцкай іконы Божай Маці і адкрыцця Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Гэта Свята-Успенскі сабор і выявы Жыровіцкай Божай маці выкананыя ў тэхніцы аплікацыі бяростай і акрылам на камені, умантаваным у зрэз грушы. На выстаўцы таксама прадстаўлена дэкаратыўнае мастацкае кавальства Аляксандра Піразева – падсвечнікі, падковы, ружы, якія захоўваюцца ў фондах раённага цэнтра рамёстваў. Выстаўка працуе з 9.00-17.00 па адрасе г. Навагрудак, вул. Чапаева,13.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий