Майстры на свяце беларускага пісьменства

Навагрудскі раённы Цэнтр рамёстваў і майстры Навагрудчыны  прынялі ўдзел у Рэспубліканскім свяце “Дзень беларускага пісьменства”, які адбыўся 6 верасня ў Шчучыне.  На падворку майстроў былі прадстаўлены работы: Шымана І.У. – бандарства, Дземідовіча А.С. – вырабы з дрэва, Крупіцы Т.С. – вязанне шыдэлкам, Піразевай А.М. – інкрустацыя з бяросты, Анікевіч І.А. – абрэзкавае шыццё, Сіневіч К.С. – саломапляценне, Шульгі А.Э. – роспіс па шклу, Кулакоўскай Т. – вышыўка на сукенках.

падворье районного центра ремёсел  IMG_0587  мастера клуба Каляровая альтанка на Дне белорусской письменности

У рамках свята праводзіўся абласны конкурс выцінанкі “Папяровы вернісаж”. Сярод 18 удзельнікаў з розных рэгіёнаў краіны Лаурэатам 1-ай ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя выставачных работ” была адзначана Клімко Н.А., дырэктар Навагрудскага РЦР, працавала ў тэхніцы “Традыцыйная Навагрудская выцінанка-выбіванка”. Узнагароду ўручаў старшыня Беларускага Саюза майстроў, прафесар  Я.М. Сахута.

областной конкурс Папяровы вернисаж IMG_0599

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий