Народны ваенна-гістарычны клуб “Мэта” ў Крэве прэзентаваў свой спектакль

Аматары гістарычных вандровак, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і народнай музыкі сабраліся ў Крэве на  фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”. Навагрудчыну прадставіў «народны» ваенна-гістарычны клуб «Мэта».

Пра юныя гады Міндоўга расказалі ўдзельнікі народнага ваенна-гістарычнага клуба “Мэта” з Навагрудка. Як вядома, Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Па словах кіраўніка клуба і сцэнарыста пастаноўкі Андрэя Бузука, гэты спектакль яны ставяць упершыню. Таму ў Крэве гэта – прэм’ерная пастаноўка.

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий