Навагрудчына на абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.

26 мая ў філіяле “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Навагрудчына прадставіла у канцэрце фальклорных калектываў «Ацмінаўскую кадрыль» танцавальнага калектыву «Верас» Ацмінаўскага сельскага клуба.

Дзітвянская зямля гасцінна сустрэла прадстаўнікоў амаль ўсіх раёнаў вобласці. Танчылі, як у народзе кажуць, ад старога да малога. Старэйшаму удзельніку Яўгену Дубатоўка з Зельвенскага раёну 76 год, а дзяўчынцы Лізе Макоўскай з Карэліцкага раёну 7 гадоў. На фестываль-свята прыехалі шаноўныя і паважаныя госці: выкладчык кафедры этналогіі і мастацтва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Мікалай Алексеевіч Козенка і загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Мінскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог Сяргей Георгіевіч Выскварка.

Танцавальны калектыў «Верас» Ацмінаўскага сельскага клуба прадставіў Ацмінаўскую кадрыль у канцэрце фальклорных калектываўж а яшчэ мы  паудзельнічалі у дэфіле-паказе “Мода ад бабулі” рэгіянальнага традыцыйнага строя Навагрудчыны.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий