«Навагрудскія зорачкі-2016»

26 сакавіка Дзяржаўная ўстанова культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ажываў пад гаманкія галасы таленавітых удзельнікаў аматарскай творчасці, для якіх суботняя раніца была і хвалючай, і доўгачаканай. Кожны хацеў паказаць найлепшы вынік нялегкай працы, творчыя задаткі, артыстызм, індывідуальнасць у харэаграфіі, спевах, майстэрстве слова і вядучага. І вось, апошнія падрыхтоўчыя моманты, наказы мастацкіх кіраўнікоў і раённы агляд-конкурс “Навагрудскія зорачкі” распачаўся.
На конкурс завітала гераіня мультфільма Маша і яе сябра — Міша. На працягу творчай сустрэчы яны не давалі сумаваць, падтрымлівалі ўдзельнікаў і, нават, самі праявілі свае творчыя здольнасці. Маша і спявала, і танцавала, нават не пабаялася ўзяць на сябе нялегкую справу вядучай мерапрыемства, удала прадстаўляла самых маленькіх удзельнікаў. Нягледзячы на ўзрост, вынік быў высокі. У намінацыі саліст-вакаліст, малодшай узроставай катэгорыі, пераможцамі сталі: Лабанава Уладзіслава (Шчорсаўскі СДК-ЦТТ) атрымала Дыплом I –ай ступені, Дар’і Шэстак (Пятрэвічскі ЦДК) быў ўручаны Дыплом II-ой ступені, Дыпломам III – яй ступені ўзнагароджана Абрыцкая Ксенія (Шчорсаўскі СДК-ЦТТ). Дыпломы за ўдзел і высокае мастацкае выкананне атрымалі сёстры Дар’я і Крысціна Гесць (Харосіцкі СДК). Акрамя Дыпломаў і апладысментаў, маленькія зорачкі атрымалі памятныя падарункі.
Удзельнікі, якія прадстаўлялі сярэднюю катэгорыю, таксама, на высокім узроўні праявілі свае здольнасці. Так, журы адзначыла Дыпломам I-ай ступені ў намінацыі “саліст-вакаліст” – Родзька Людмілу (Вераскоўскі СК), другое месца трымала выканаўца Вараб’евічскага СДК-ЦТТ – Аліевіч Карына, узнагародай трэцяй ступені была адзначана Менько Ала (Брольнікскі СДК). Хочацца падкрэсліць, што гэтая катэгорыя налічвала вялікую колькасць удзельнікаў і зрабіць выбар членам журы было дастаткова складана. Падзякавалі за падораны настрой і адзначылі Дыпломамі за ўдзел наступных выканаўцаў: Каралько Дар’ю (Кашалеўскі СДК), Хоміч Яну і Ганну, Кляноўскую Анастасію (Валеўскі СДК), Ганчарык Дыяну, Курчэйка Ангеліну, Крайнік Вікторыю, Цішук Ульяну, Сыцэвіч Юлію (Пятрэвічскі СДК), Кавалёву Вікторыю (Любчанскі ГДК), Генец Елізавету і Шылюк Алесю (Уселюбскі СДК).
Парадавалі сваімі выступленнямі ўдзельнікі старэйшай катэгорыі, якая ахапіла амаль усе конкурсныя намінацыі. Сярод “салістаў-вакалістаў” лепшымі з лепшых сталі: Мелешка Таццяна (Харосіцкі СДК), узнагароджана Дыпломам I-ай супені, Дыплом II-ой ступені атрымаў Марк Крывіцкі (Чарашлянскі СКМ), Радзевіч Аліна, якая прадстаўляла Кашалеўскі СДК, атрымала Дыплом III-яй ступені. Узнагароды за ўдзел былі ўручаны Гацалюк Юліі (Шчорсаўскі СДК-ЦТТ), Скрыпка Дар’і (Харосіцкі СДК) і Калясінскаму Аляксею (Бенінскі СДК).
Падрыхтавалі сур’езны матэрыял, прадставілі на суд журы і гледачоў верш Жана Прэвэра — Вілімовіч Марыя і Мачалава Яўгенія, удзельніцы аматарскай творчасці “Аддзела культурна-масавай работы і народнай творчасці”. Выступленне было цікавым і запамінальным, таму ўзнагароды не заставілі сябе чакаць.
Адным з самых яркіх нумароў конкурса стала выступленне дзіцячага танцавальнага гуртка (старэйшая група) “Аддзела культурна-масавай работы і народнай творчасці”. Калектыў існуе першы год, кіруе ім малады спецыяліст, таленавіты Алясей Тараскін. За дастаткова кароткі час гурток апрабаваў не адну сцэнічную пляцоўку. Так трымаць!
Натхніла, на разгляд ўвядзення дадатковай намінацыі “іструментальнае выкананне”, выступленне па-за конкурснай праграммы Мядзведзь Наталлі (Кашалеўскі СДК). Дзяўчына выканала на акустычнай гітары знакаміты музычны твор Пола Макартні “Yesterday”. Майстэрства Наталлі ўразіла, спадзяемся, што на наступны год конкурснае выступленне прынясе высокі вынік.
Значную працу правялі са-вядучыя мульцяшнай гераіні Машы. На мой погляд, гэтым канкурсантам было складаней усяго, бо на іх плячах ляжала нялегкая задача. Па умовах, ім неабходна было смела і цікава прадставіць ўдзельнікаў сярэдняй і старэйшай катэгорый. Акрамя гэтага – прадставіць сябе. Самапрэзентацыі атрымаліся ўдалымі, гледачы змаглі даведацца пра іх хоббі і інтарэсы, неабходныя ўмовы выкананы. Але “конкурс — ёсць конкурс”, і месцы вызначаны наступным чынам: Дыпломам I-ай ступені ўзнагароджана Гацалюк Юлія (Шчорсаўскі СДК-ЦТТ), Дыплом II-ой ступені атрымала Сіманава Наталля (Кашалеўскі СДК), вядучая з Бенінская СДК – Маісеенка Наталля, атрымала Дыплом III-яй ступені.
Упэўнены, што мерапрыемства прынесла шмат пазітыўных хвілін гледачам і канкурсантам, заахвоціў кожнага на дасягненне новых творчых вяршынь і дальнейшыя поспехі. Хочацца падзякаваць кіраўнікам за умелы падыход і падрыхтоўку канкурсантаў на высокім узроўні. Спадзяемся, што наступны год падорыць нам сустрэчу з новымі, творчымі і яркімі зорачкамі Навагрудчыны.

Загадчык аддзелам метадычнай работы В.С. Калясінская
ГУК “Навагрудскі РЦКіНТ”

фото Слайд2 Слайд3

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий