Сенюх Чэслаў

novyj-risunok-2Любчанскі край багаты на знакамітых людзей. Вядомым у Еўропе з’яўляецца і наш зямляк Сенюх Чэслаў – польскі пісьменнік, перакладчык, журналіст.

Нарадзіўся 09.07.1930 года ў мястэчку Любча Навагрудскана раёна ў сялянскай сям’і.

Ён працаваў дыктарам на польскім радыё. У 1965 – 1969 гг. на  маскоўскім радыё у польскай рэдакцыі.

З 1969 года Чэслаў – рэпарцёр польскага радыё ў Варшаве.

У 1972 – 1974 гг. ён выдае рускамоўны дадатак да штотыднёвіка “Przyazn”. Чэслаў працуе на Польскай тэлестудыі дакументальных фільмаў. Быў галоўным рэдактарам квартальніка “Tlumacz”.

З 1981 года ён займаецца перакладам з беларускай і рускай моваў. Друкуе ў перакладзе на польскую мову творы Я. Коласа, Я. Купалы, Я. Брыля, В. Быкава, У. Караткевіча, Н. Арсенневай, В. Шведа і  іншых. Асобнымі выданнямі ў яго перакладах выйшлі ў Польшчы зборнікі твораў Я. Брыля (1989 г.), С. Законнікава (1996 г.).

Пераклады:

 Колас, Я. Новая зямля: паэма / Пер. на рус. С.Гарадзецкага;  пер.на польск. Ч.Сенюха.– Мн.: БФК, 2002. – с. 8, 871, 875 – 877.

Бібліяграфія:

  1. Карлюкевич, А. В поисках утраченного : [из истории Любчи, в.т.ч. о Ч. Сенюхе] / Алесь Карлюкевич // Советская Белоруссия. – 2009. – 10 апреля. – С. 16.
  2. Перакладчык з Наднёмання. Чэслаў Сенюх : бібліяграфічны даведнік / Навагрудская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Любчанская гарпасялковая бібліятэка ; склад.: Г. Ф. Кокаш, Н. С. Мея, Л. В. Жыдоўчыц. – Навагрудак, 2010. – 12 с.
  3. Сенюх-Мазура, Г. Голас з-над Нёмана: [роздум над кніжкай Л. Юрэвіча “Жыццё пад агнём”] / Гэлена Сенюх – Мазура // Беларускі Дайджэст. – 2002. – № 5. – С. 12–15.
  4. Сенюх Чэслаў // Літаратурная Гродзеншчына : публіцыстыка / А. Пяткевіч. – Мн.: Выд. Цэнтр “Бацькаўшчына”, 1996. – С. 41.
  5. Сенюх Чэслаў // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / А. Пяткевіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. – С. 267 – 268.
  6. Сенюх, Ч. Каб разгасціўся ў Пальшчызне…: [пра пераклад Ч. Сенюхам паэмы Я. Коласа “Новая зямля”] / Чэслаў Сенюх // Дзеяслоў. – 2010. – № 3. – С. 311–314.
  7. Янушкевіч, Я. “Я там нічога не зманіў…”: Чэславу Сенюху – 80 / Язэп Янушкевіч // Дзеяслоў. – 2010. – № 3. – С. 310–311.