Дабшэвіч Бенядзікт

Дабшэвіч Бенядзікт (12 сакавіка 1722–1799) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Нарадзіўся каля Навагрудка. Адукацыю атрымаў у Навагрудскай калегіі i ў Віленскай акадэміі, у якіх пазней выкладаў філасофію i тэалогію. Перыяд яго выкладчыцкай дзейнасці ў Навагрудку — цікавы эпізод асветы на Беларусі. Па­водле шматлікіх звестак у 2й палове 18 ст. ў Навагрудку быў вельмі высокі на той час узровень выкладання, у вялікай пашане былі дакладныя навукі, існавалі добра абсталяваныя фізічныя i інш. кабінеты. Адначасова з Д. тут працаваў С.Шадурскі. Галоўная праца Д. «Погляды новых філосафаў…» фактычна складаецца з лекцый у Навагрудскім езуіцкім калегіуме, дзе ён выкладаў фізіку, матэматыку, філасофію i тэалогію. 3 1758 Д. стаў выкладчыкам Віленскай езуіцкай акадэміі, з 1773 — дэкан тэалагічнага факультэта гэтай акадэміі. Дакладных звестак пра яго далейшы лес не знойдзена. Але можна меркаваць, што яму не даравалі занадта смелыя выступленні супраць схаластыкі i падтрымку новай філасофіі (многімі тэолагамі атаясамлівалася з атэізмам). Ён вымушаны быў пакінуць працу ў акадэміі i перабрацца ў мястэчка Кражай (на захадзе Літвы), дзе i памёр.

Жыццё i творчасць гэтага мысліцеля мала вывучаныя, хоць апрача беларускіх даследчыкаў яго філасофскімі ‘поглядамі зацікавіліся вядомы германскі даследчык, гісторык, акадэмік Э.Вінтэр, польскія даследчыкі, у т.л. Л.Хмай. Арыгінальнасць Д. ў тым, што ў перыяд амаль поўнага панавання на Беларусі схаластыкі i каталіцкай ідэалогіі ён па сутнасці праводзіў некаторыя ідэі ранняга Асветніцтва: павага да навукі (перш за ўсё аб прыродзе), да выхавання i адукацыі ў новым сэнсе, падзел сфер навукі, філасофіі i рэлігіі i да т.п. Светапогляд Д. рэлігійнаідэалістычны. Але аб’ектыўна ён пашыраў на Беларусі новую прагрэсіўную філасофію, натуразнаўства i своеасаблівае асветніцтва (у тым сэнсе, у якім Вінтэр выкарыстоўваў тэрмін «рэлігійнае асветніцтва»). Гэты кірунак ішоў з Заходняй Еўропы, дакладней з Італіі, Рыма, дзе ў нетрах каталіцкай іерархіі нараджаліся новыя рэфармацыйныя плыні (творы Фартуната Брэшскага i Антонія Генуэзскага). У гэтай плыні пасяупова i не заўсёды пажадана ўзнікалі «крамольныя» ідэі, нават на мяжы з пантэізмам i матэрыялізмам, якія стыхійна пранікалі ў ix курсы i кнігі праз «philosophia recentiorum». Так здарылася i з Д., што, магчыма, трымала яго ў псіхічным напружанні, як i яго паслядоўніка А.Доўгірда. Д. нашсаў некалькі спецыяльных кніг па логіцы,   у т.л.  «Лекцыі  па  логіцы…,напісаны А(йцом) Бенядзіктам Дабшэвічам… доктарам i прафесарам філасофіі на аснове ўхваленых меркаванняў старажытных i больш новых мысліцеляў для выкарыстання служкамі філасофіі» (Вільня, 1761). Найбольш плённымі былі 1760—61я гады, калі Д. напісаў 3 кнігі. Усяго ён надрукаваў больш за 10 прац (у рукапісах засталося, відаць, больш), у якіх разглядаў амаль усе існуючыя ў тагачаснай еўрапейскай думцы значныя ідэі, тэорыі, творы, аргументацЫі [Платон, Арыстоцель, Дэмакрыт, Эпікур, Эмпедокл, Анаксімен, Секст Эмпірык, крытычны скептыцызм, стаіцызм, айцы царквы (т.зв. патрыстыка), Ф.Бэкан, М.Капернік, Г.Галілей, Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейбніц, М.Мальбранш, Х.Вольф, Маперцью i інш.[. Справа ў тым, што езуіцкі ордэн амаль да 1760х гадоў не прызнаваў філасофіі Новага часу, змагаўся нават з Дэкартам. Таму лекцыі i творы Д. выяўлялі пэўную апазіцыю i наватарства. Павод­ле Вінтэра, Д. быў першы ў Рэчы Паспалітай, хто так рушыў да новага, a ў яго творы «Тэзісы ва універсальную філасофію» (1771) сістэМа філасофіі пабудавана на аснове сістэмы Дэкарта. Такія філосафы, як Д., сярод езуітаў былі выключэннем, бо кіраўніцтва ордэна рашуча змагалася з Асветніцтвам, г.зн. i з філасофіяй но­вых («philosophia recentiorum»).

У кнізе «Погляды новых філосафаў» Д. па сутнасці разгарнуў сістэму поглядаў, якія абапіраюцца на новыя філасофскія i натуральныя тэорыі. Як i ўсе тагачасныя вучоныя, што імкнуліся ўсё вырашыць дакладнымі матэматычнымі падыходамі, Д. падкрэсліваў вялікую ролю матэматыкі для філасофіі. «Калі б мы пажадалі пазбавіць філасофію гэтай яе асновы — матэматыкі, — сцвярджаў ён, — дык гэта азначала б па сутнасці выступіць супраць самой яе прыроды, бо пазбавіць філасофію яе матэматычнай асновы тое ж самае, што чалавеку паспрабаваць хадзіць без ног. Гэта таксама было б падобна да таго мастака, які выкінуў усе прылады, неабходныя для ажыццяўлення мастацкай задумы, i тым не менш намагаецца яе ажыццявіць». Аднак Д. не абмяжоўваўся панегірыкамі матэматыцы i натуразнаўству, ён упарта шукаў сувязі паміж імі i філасофіяй ва ўсіх сваіх працах. Ён лічыў логіку першай з навук, здатных да ўмацавання гэтых сувязей, каб адшукаць ісціну. Задача яе «надзейна адчыняць дарогу да вывучэння ўсіх навук i даваць спосаб удалага параўнання». Фундаментальным! прынцыпамі логікі Д. лічыў прынцып дастатковай падставы i прынцып сумлення. Ён самастойны ў выбары канцэпцый, не згодны з X.Вольфам, што крытэрый — гэта толькі лагічнае паняцце, прымаў канцэпцыю Лейбніца аб дзвюх ісцінах: неабходнай (крытэрыем можа быць толькі розум) i выпадковай (крытэрый — індукцыя, вопыт). Логіка Д. адлюстроўвае, з аднаго боку, яго эрудыцыю, а з другога — адчуванне неабходнасці ўлічыць у ёй вопыт, экс­перимент. Так, ён заўважае, што «правіла Арнольдзі, якое патрабуе, каб адна пасылка паказвала вывад, які будзе змяшчацца ў другой, хаця i не выклікае сумнення, але гэта меркаванне не тлумачыць прыроду ў поўнай меры». Але гэта тонкае i справядлівае адчуванне яшчэ не сфармулявана Д. Больш распрацавана ў яго тое, што мае адносіны да аналізу паняццяў, тое, што мы ўяўляем як семантыку, прагматыку, семасіялогію i г.д. Ён паказвае, як адно i тое ж матэматычнае паняцце можна выказаць парознаму, напр., прамая лінія, паводле Эўкліда — карацейшая адлегласць паміж двума пунктамі; паводле Платона — такая лінія, канцавыя пункты якой абмяжоўваюць сярэдзінныя пункты; або та­кая лінія, усе часткі якой падобныя. Вывад Д. зводзіцца да таго, што намінальныя вызначэнні адной i той жа рэчы адвольныя, пад рознымі назвамі — адзін i той жа змест. Цікавымі з’яўляюцца i яго асэнсаванні праблем метаду: «Метад — гэта такая функция розуму, з дапамогай якой шмат якія паняцці, многія меркаванні i мноства разважанняў так зводзяцца ў ясныя i пэўныя правілы, што або выяўленыя ісціны яны (гэтыя правілы) раскрываюць іншым, або з ix дапамо­гай выяўляюцца да гэтага часу невядомыя [ісціны]». Наконт прынцыпу сум­нення Д. заўважаў: «Метадычнае сумненне (пад гэтай назвай маецца на ўвазе болын дасканалае даследаванне) азначае, што мы не асуджаем, не падумаўшы, погляды іншых, але спакой­на ўзважваем розумам усе гэтыя заявы, щто здаюцца нам непрымальнымі палажэннямі, якія не маюць ніякай асновы, пытаннямі i абставінамі…, а старанна вывучаем гэтыя палажэнні, як быццам бы яны былі карысныя…» Такіх тонкіх хадоў у логіцы ў Д. нямала. Больш традыцыйна ў яго творах падаецца метафізіка, якую ён падзяляў на анталогію (вучэнне пра быццё), этыялогію (вучэнне аб прычыннасці), нату­ральную тэалогію, пнеўматалогію (пра духаў), якая ў сваю чаргу падзяляецца на натуральную тэалогію, псіхалогію i касмалогію. Псіхалогія ў сістэме Д. разглядалася як самастойная частка, але па сутнасці звязаная з метафізікай i натуральнай тэалогіяй” I тут выяўляецца прамежкавасць яго светапоглядных уяўленняў: з аднаго боку — натуралістадаследчыка, з другога — тэолагапрафесіянала. Такі сплаў наогул характэрны для «эклектычнай філасофіі». З аднаго боку, ён разглядаў душу як духоўную субстанцыю, звязаную з Богам, а з другога — звязаную вельмі цесна з целам (з нервамі i т.д.). Д. прызнаваў прыроджаныя здольнасці i адначасова схіляўся да прыняцця локаўскага сенсуалізму, пагаджаўся з т.зв. «сістэмай фізічнага ўздзеяння» француз скага філосафа Турнеміна, сцвярджаючы, што, «калі ў органах пачуццяў адбываюцца змены пад уздзеяннем аб’ектаў, якія знаходзяцца паза намі, тады з дапамогай руху, які бесперапынна перадаецца праз нервы ў мозг, уяўленне аддрукоўваецца ў душы». Гэты падыход ужо выходзіць за межы схаластыкі i нават тэалогіі таго’ часу, душа (гэта частка боскага) рэальна становіцца часткай матэрыі прыроды чалавечага цела, та­му ў раздзеле «Пра адчуванні» ён разглядаў аргументы сувязі душы з целам праз нервы, прымаў зыходныя даныя анатоміі, фізіялогіі i крытыкаваў нават тэорыю картэзіянцаў аб шышкападобнай залозе як цэнтры душы. Д. цікавілі i дакладныя навукі. Ен быў у курсе развіцця сучасных яму праблем фізікі, як агульнай тэарэтычнай, так i эксперыментальнай. Вядома, гэта была яшчэ пераходная фізіка ад старой арыстоцелеўскай да новай, але ў ёй пераважала новая. Таму, напр., у касмалогіі (як частцы фізікі) Д. разглядаў розныя сістэмы будовы сусвету (Пта­ламея, Ціха Браге), але спецыяльна вылучаў сістэму Каперніка (геліяцэнтрычную). Гэту сістэму ён лічыў вельмі верагоднай гіпотэзай, якая, ад­нак, не павінна прымацца як абсалютная ісціна: «Сістэма Каперніка можа абараняцца як гіпотэза…, бо ў сістэме Каперніка тлумачацца ўсе з’явы нябесных цел… i да таго ж проста i адпаведна законам прыроды… Сістэма Каперніка не павінна абараняцца як тэорыя, г.зн. не трэба гаварыць, што сусвет пабудаваны так, як лічыў Капернік». У гэтым супярэчлівасць думак Д.

Фізіку ён падзяляў на гістарычную i этыялагічную (раскрыццё прычын фізічных з’яў), агульную i выключную, на касмалогію i стэхіялогію (навука пра элементы), мінералогію, гідралогію i фіталогію (навука пра расліны), заалогію i антрапалогію. У агульнай фізіцы Д. разглядаў праблемы рэальнага існавання цел, крытыкаваў суб’ектыўных ідэалістаў, якія адмаўлялі ix рэальнае быццё (Берклі i інш.). Галоўныя ўласцівасці цел ён выводзіў з прыроднай ix неабходнасці, але асэнсаванне ix лічыў недасягальным (у гэтым Д. салідарызуецца з Фартунатам Брэшыянскім). Пункт погляду Дэкарта адносна прыроды цела ў суцэльнай працягласці Д. лічыў недастатковым. У гэтым пытанні выявілася яго абмежаванасць, прыхільнасць да кампрамісу з рэлігійным светапоглядам. Ён шмат у чым абвяргаў схаластыку, але ў некаторых прынцыповых пытаннях сам не мог без яе абысціся. Гэта — хвароба росту i характерная прыкмета чалавека на рубяжы эпох. Д. імкнуўся быць канфармістам, не парушыць традыцыю, a толькі «апрануць яе ў новую вопратку», хоць гэта не заўсёды атрымлівалася. Таму ён не адкідаў цалкам арыстоцелеўскія паняцці (напр. форма i змест), a толькі ix рэфармаваў, далучаў да ix новыя, напр. фізічная прырода, механічная форма, атамы ці мікрачасцінкі i г.д. У крытыцы перыпатэтыкаў, якія ні на пядзю не жадалі адступаць ад Арыстоцеля, Д. схіляўся да канцэпцыі Плато­на i яго паслядоўнікаў у Новы час: «Форма — гэта адзінае, як тое — парадак i музыка, альбо штонебудзь з такіх паняццяў, што завуцца падобным чынам». Такі прынцыповы зварот да Платона знамянальны: Д. шукае філасофскае абгрунтаванне разумнай будовы свету, у рэшце рэшт — Вялікага Майстра, бо разумная будова све­ту ці законы свету без яго немагчымыя. Для яго свет — гэта тварэнне Бо­га, таму што з маленства i да смерці малітва была заўсёды з ім, нават тады, калі ён часам у логіцы, філасофіі ці ў фізіцы пагаджаўся з матэрыялістамі — Эпікурам, Гасендзі ці нават з самім Спінозам. Супярэчлівасць душы i часу, ведаў i малітвы, рацыянальнасці i містыкі былі адметнымі рысамі думкі гэтай пераходнай эпохі. Для яго сучаснікаў гэта здавалася збіраннем карыснага з усіх крыніц, таму адзін з ix пісаў пра Д., што ён «наследуе філопісаў пра Д., што ён «наследуе філосафам Новага часу», не прытрымліваецца думак аніводнага з ix, а карыстаецца ix працамі, «як пчала, якая збірае мёд з розных кветак».

Бібліяграфія:

  1. Дабшэвіч Бенядзікт [прадстаўнік эклектычнай філасофіі, езуіт] // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995. – С. 205-208.
  2. Дорошевич, Э. Натурфилософские взгляды Добшевича / Э. Дорошевич // История и методология естествознания. –  Мн.,1966.
  3. Очерки истории философской и социологической мысли Беларуси (до 1917г.) – Мн., 1973.
  4. Цукерман,А.Я. Бенедикт Доброшевич (1722- ок.1794) / А. Я. Цукерман // Памятники философской мысли Белоруссии XVII- первой половины XVIIIв.- Мн.,1991.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *