Дуброўскі-Сарочанкаў Алесь

Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч Дуброўскі (Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў) – беларускі літаратар, пісьменнік, філолаг, тэолаг. Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2007).

Біяграфія
Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч Дуброўскі нарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Наваградку (Гродзенская вобласць).
У 1993 годзе скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 137 г. Мінска і паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. БДУ скончыў у 1998 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай і ступень бакалаўра гуманітарных навук.

У 1999 годзе, скончыўшы магістратуру па спецыялізацыі “Літаратуразнаўства”, атрымаў ступень магістра гуманітарных навук. Наступныя тры гады вучыўся ў аспірантуры па кафедры тэорыі літаратуры БДУ. 14 лістапада 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасцях “Беларуская літаратура” і “Тэорыя літаратуры. Тэксталогія” на тэму “Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша”. У 2007 г. атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.
Другая адукацыя А. Дуброўскага – тэалагічная. Скончыў вячэрняе аддзяленне Тэалагічнага інстытута Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь, атрымаўшы дыплом з адзнакай і ступень бакалаўра хрысціянскага служэння.

Працаваў у рэдакцыі часопіса маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе. Выкладаў і быў загадчыкам вячэрнім аддзяленнем у вышэйшым духоўным навучальнай установе “Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь”. Працаваў дацэнтам на кафедры журналістыкі прыватнай установы адукацыі “Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва”. Працуе на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ.
Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997) і «Эстэтыка маўчання» (2011).
Першы зборнік паэзіі – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Другая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне…

Персанальны сайт А. Дуброўскага http://alesd.narod.ru/index1.html

БІБЛІЯГРАФІЯ
Кнігі

1. Дуброўскі, А. Паміж небам і багнаю : вершы, паэма / А. Дуброўскі. – Мінск : Дзярж. прадпрыемства “Дом прэсы”, 1997. – 32 с.
2. Дуброўскі, А.У. Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша : аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук : 10.01.01 ; 10.01.08 / А.У. Дуброўскі ; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2003. – 20 с.
3. Дуброўскі, А.У. Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша / А.У. Дуброўскі. – Мінск : Рэйплац, 2006. – 128 с.
4. Дубровский, А. Религия, преодолевающая себя / А. Дубровский. – Ирпень : Ассоциация “Духовное возрождение”, 2011. – 167 с.
5. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Эстэтыка маўчання : вершы, паэма / А. Дуброўскі-Сарочанкаў. – Мінск : Кнігазбор, 2011. – 88 с.
6. Алферов, Т. Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм / Т. Алферов, А. Дубровский. – Киев : Книгоноша, 2013. – 168 с.

У якасці ўкладальніка:

1. Русская литература. Учебно-методическое пособие / сост. А.В. Дубровский. – Минск : ЗАО «Иппокрена», 2007. – 75 с.
2. Культура маўлення / уклад. А.У. Дуброўскі ; пад рэд. Г.І. Басавай. – Мінск : БДУ, 2013. – 100 с.

Калектыўныя і перыядычныя выданні

Філалогія

1. Дуброўскі, А. На пыльным еўрапейскім лісці / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1994. – № 10. – С. 135–139.
2. Дуброўскі, А. Прымем за аксіёму / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1995. – № 3. – С. 126–128.
3. Дуброўскі, А. Сабраць пшаніцу / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1996. – № 11. – С. 126–129.
4. Дуброўскі, А. Святое Пісьмо ў казаннях Кірылы Тураўскага / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1995. – № 11. – С. 106–115.
5. Дуброўскі, А. Семантыка рытма-інтанацыйнай арганізацыі верша ў паэзіі Рыгора Барадуліна / А. Дуброўскі // На хвалях філалогіі: даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фалькларыстыцы : зб. арт. / пад рэд. Р.М. Кавалёвай. – Мінск : Бэстпрынт, 2002. – С. 22–28.
6. Дуброўскі, А. Слова стварае паэта: філасофія слоўнага вобраза ў творчасці Рыгора Барадуліна / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1997. – № 3. – С. 85–88.
7. Дуброўскі, А. Сучасны хрысціянскі фальклор / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1995. – № 1. – С. 132–138.
8. Дуброўскі, А. Эпоха Асэнсавання, або Асэнсаванне Эпохі / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1995. – № 12. – С. 121–124.
9. Дуброўскі, А.У. Верлібр у творчасці Рыгора Барадуліна і еўрапейская традыцыя / А.У. Дуброўскі // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы V Міжнар. навук. канф., прысвеч. 80-годдзю Бел. дзярж. ун-та (Мінск, 16–18 кастр. 2001 г.) : у 3 ч. Ч. 2 : Теоретические проблемы литературоведения. Мировая литература: проблемы взаимодействия и взаимосвязей / рэдкал.: С.Я. Ганчарова-Грабоўская і інш. – Мінск : БДУ, 2001. – С. 35–39.
10. Дуброўскі, А.У. Вобразастваральныя кампаненты паэтыкі Рыгора Барадуліна на ўзроўні эўфоніі / А.У. Дуброўскі // Язык. Поэтика. Перевод : сб. науч. ст. / под ред. А.Е. Супруна. – Минск : ООО ПП «Асобны дах», 1998. – С. 104–116.
11. Дуброўскі, А.У. Дольнік у паэзіі Рыгора Барадуліна / А.У. Дуброўскі // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2002. – № 2. – С. 12–16.
12. Дуброўскі, А.У. Рытміка Рыгора Барадуліна / А.У. Дуброўскі // Сборник работ 57-й научной конференции студентов и аспирантов Белгосуниверситета : В 3 ч. Ч. 2. – Минск : БГУ, 2000. – С. 19–23.
13. Дуброўскі, А.У. Рытмічная арганізацыя верша як элемент паэтыкі / А.У. Дуброўскі // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі : навук. зб. – Мінск, 2002. – С. 119–129.
14. Дуброўскі, А.У. Семантыка і абумоўленасць метрыка-рытмічнай арганізацыі верша / А.У. Дуброўскі // Філалагічныя навукі: маладыя вучоныя ў пошуку : матэрыялы навук. канф., прысвеч. 80-годдзю Белдзяржуніверсітэта (20 красав. 2001 г.). – Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2001. – С. 217–220.
15. Дуброўскі, А.У. Сілаба-танічны верш Рыгора Барадуліна / А.У. Дуброўскі // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2001. – № 2. – С. 55–59.
16. Дуброўскі, А.У. Сінтаксічныя аспекты рытму: пытанні семантыкі (на матэрыяле творчасці Р. Барадуліна) / А.У. Дуброўскі // Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору : працы членаў кафедры тэорыі літаратуры БДУ / уклад. Т.А. Марозава ; пад навук. рэд. В.П. Рагойшы. – Мінск : Бестпрынт, 2004. – С. 92–102.
17. Дуброўскі, А.У. Філасофія слоўнага вобраза ў творчасці Рыгора Барадуліна / А.У. Дуброўскі // Сборник научных работ студентов и аспирантов Белгосуниверситета : в 2 ч. Ч. 1. – Минск : Белгосуниверситет, 1998. – С. 199–202.
18. Дуброўскі, А. Найскладанейшая простасць / А. Дуброўскі // ЛіМ. – 2005. – 22 крас. – С. 6.
19. Дуброўскі, А. Ідылія – і рэальнасць / А. Дуброўскі // ЛіМ. – 2005. – 4 ліст. – С. 6.
20. Дуброўскі, А.У. Семантыка рытмічнай арганізацыі ў паэтычнай творчасці (на матэрыяле паэзіі Р. Барадуліна) / А.У. Дуброўскі // Культура творчества: опыт, методология, рефлексия : материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвящ. IV междунар. дню философии, проводимому под эгидой ЮНЕСКО, 17–18 ноября 2005 г. / Институт парламентаризма и предпринимательства, БИП – институт правоведения. – Минск : Акад. парламентаризма и предпринимательства, 2005. – С. 71–72.
21. Дуброўскі, А.У. Методыка семантычнага аналізу рытмічнай арганізацыі верша / А.У. Дуброўскі // Пятыя Танкаўскія чытанні : матэрыялы навук.-практ. канф., прысвеч. 10-годдзю з дня надання Бел. дзярж. пед. ун-ту імя Максіма Танка, г. Мінск, 10 кастр. 2005 г. – Мінск : БДПУ, 2005. – С. 27–30.
22. Дуброўскі, А. Семантыка метра ў мікракантэксце паэтычнага зборніка: пяцістопны харэй у кнізе Р. Барадуліна “Лісты ў Хельсінкі” / А. Дуброўскі // Да 80-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: Л.В. Алейнік, З.І. Бадзевіч, У.В. Рагойша ; пад аг. рэд. Л.Дз. Сіньковай. – Мінск, 2005. – С. 183–189.
23. Дуброўскі, А. Методыка семантычнага аналізу рытмічнай арганізацыі верша : на матэрыяле паэзіі Рыгора Барадуліна / А. Дуброўскі // Роднае слова. – 2007. – № 2. – С. 19–23.
24. Дуброўскі, А. Катэгорыя метра: расшыранае разуменне / А. Дуброўскі // Мова – Літаратура – Культура : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя праф. Л.М. Шакуна), Мінск, 16–17 лістапада 2006 г. / Бел. дзярж. ун-т ; у аўтарскай рэдакцыі. – Мінск : Права і эканоміка, 2007. – С. 520–523.
25. Дуброўскі, А. Сінтаксічныя аспекты вершаванага рытму: методыка семантычнага аналізу : на матэрыяле паэзіі Рыгора Барадуліна / А. Дуброўскі // Роднае слова. – 2007. – № 6. – С. 11–14.
26. Дуброўскі, А. Метрычная арганізацыя вершаванага тэксту : на матэрыяле паэзіі Рыгора Барадуліна // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 19–21.
27. Дуброўскі, А.У. Вершазнаўства ў тэарэтыка-літаратурнай падрыхтоўцы студэнтаў-журналістаў / А.У. Дуброўскі // Сучасная журналістыка: актуальныя праблемы : зб. навук. арт. / Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва ; рэдкал.: А.Ф. Мяснікоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Иппокрена, 2009. – С. 25–29.
28. Дуброўскі, А.У. Параўнаўчы аналіз вершаваных твораў у практыцы выкладання беларускай і рускай літаратур у вышэйшай навучальнай установе / А.У. Дуброўскі // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы ІХ Міжнар. навук. канф., прысвеч. 70-годдзю філал. фак. Беларус. дзярж. ун-та, Мінск, 15–17 кастр. 2009 г. У 2 ч. Ч.1 / пад рэд. В.П. Рагойшы ; рэдкал.: В.П. Рагойша (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2010. – С. 147–151.
29. Дуброўскі, А.У. Параўнаўчы аналіз вершаваных тэкстаў у практыцы выкладання літаратуры студэнтам-журналістам / А.У. Дуброўскі // Сучасная журналістыка: актуальныя праблемы : зб. навук. арт. / Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва ; рэдкал.: А.Ф. Мяснікоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Иппокрена, 2010. – С. 67–74.
30. Дуброўскі, А. Рэдактарскі аналіз рытмічнай арганізацыі вершаванага тэксту / А. Дуброўскі // Журналістыка-2011: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 13-й Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, 8–9 сн. 2011 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 13. – Мінск : БДУ, 2011. – С. 199–202.
31. Дубровский, А.В. Статус религиозного стиля в системе функциональных стилей русского и белорусского языков в ситуации полилингвизма и поликонфессиональности / А.В. Дубровский // Религия и текст: от практики к теории : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 17–18 марта 2011 г. / под ред. С.Г. Карасевой, С.И. Шатравского. – Минск : Изд. центр БГУ, 2012. – С. 70–77.
32. Дуброўскі, А.У. Рэдагаванне вершаванага тэксту: метадалагічныя асновы выкладання / А.У. Дуброўскі // Сучасная журналістыка: актуальныя праблемы : зб. навук. арт. / Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва ; рэдкал. : В.А. Зразікава (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Иппокрена, 2011. – С. 19–23.
33. Дуброўскі, А. Рэдактарскі аналіз вершаванага тэксту: сістэмы вершавання / А. Дуброўскі // Жыццём і словам прысягаючы… : да 90-годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага : зб. навук. прац / пад агул. рэд. д-ра філал. навук праф. В.І. Іўчанкава. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2012. – С. 179–188.
34. Дуброўскі, А. Узор служэння слову / А. Дуброўскі // Універсітэт. – 2012. – 6 чэрв. – С. 2.
35. Дуброўскі, А. Законы творчасці / А. Дуброўскі // ЛіМ. – 2012. – 13 ліп. – С. 7.
36. Дуброўскі, А. Рэцэнзіі ў газеце «Літаратура і мастацтва»: праблемы стылістыкі і культуры маўлення / А. Дуброўскі // Журналістыка-2012: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 14-й Міжнар. навук. канф., 6–7 сн. 2012 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.] – Вып. 14. – Мінск : БДУ, 2012. – С. 235–238.
37. Дуброўскі, А.У. Рэцэнзіі на паэтычныя зборнікі ў газеце «Літаратура і мастацтва» / А.У. Дуброўскі // Жыццём і словам прысягаючы. Культура маўлення журналіста : зб. навук. артыкулаў міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, Беларусь. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2012. – С. 77–87.
38. Дуброўскі, А. Метадалагічныя асновы рэдагавання вершаванага тэксту: крытэрыі мастацкасці паэтычнага твора / А. Дуброўскі // Журналістыка-2013: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 15-й Міжнар. навук.-практ. канф., 5–6 сн. 2013 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 14. – Мінск : БДУ, 2013. – С. 193–195.
39. Дуброўскі, А. Рэдактарскі аналіз вершаванага тэксту: крытэрыі мастацкасці паэтычнага твора і праблема літаратурных іерархій / А. Дуброўскі // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А.І. Наркевіча : зб. навук. прац : у 2 т. / пад агул. рэд. В.І. Іўчанкава. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. – Т. 1. – С. 480–491. ¬– Дэп. у БДУ 16.05.2014, № 003816052014.
40. Дуброўскі, А. Філасофія медыямаўлення: фактары адмоўнага ўплыву тэкстаў публіцыстычнага стылю на нацыянальную мову / А. Дуброўскі // Журналістыка-2014: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 16-й Міжнар. навук.-практ. канф., 4–5 сн. 2014 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 16. – Мінск : БДУ, 2014. – С. 291–294.
41. Дуброўскі, А. Рэдактар і паэтычны твор: крытэрыі мастацкасці тэксту і праблема літаратурных іерархій / А. Дуброўскі // Маладосць. – 2015. – № 1. – С. 88–94.
42. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Сярэбраны век па-беларуску / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Бярозка. – 2015. – № 1. – С. 7.
43. Дуброўскі, А. Як «працуе» верш Барадуліна / А. Дуброўскі // Полымя. – 2015. – № 2. – С. 127–133.
44. Дуброўскі, А. Рыфма ў вершаваным творы / А. Дуброўскі // Маладосць. – 2015. – № 3. – С. 145–148.
45. Дуброўскі, А. Сучасныя пераклады Бібліі: семантыка-стылістычны аналіз / А. Дуброўскі // Журналістыка-2015: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 17-й Міжнар. навук.-практ. канф., 12–13 ліст. 2015 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 17. – Мінск : БДУ, 2015. – С. 268–270.
46. Кампетэнтна ад Алеся Дуброўскага. Параўнанне ў літаратуразнаўстве / А. Дуброўскі // Мададосць. – 2015. – № 12. – С. 87–88.
47. Дуброўскі, А. Што такое рэдагаванне / А. Дуброўскі // Мададосць. – 2016. – № 1. – С. 85–88.
48. Дуброўскі, А. Загадка «Новай зямлі» / А. Дуброўскі // Бярозка. – 2016. – № 3. – С. 26–27.
49. Дуброўскі, А. Што такое рэдагаванне / Алесь Дуброўскі // Маладосць. – 2016. — № 1. — С. 85–88.

Паэзія, проза

1. Дубровский, А. Вдове Калиновского; «Это тайной твоею стало…» : [стихи] / А. Дубровский ; пер. с бел. Ф. Ефимова // Нёман. – 1998. – № 3. – С. 98–99.
2. Дубровский, А. Рождество; Кухня города не остынет…; Родина и Отечество…; Отдадим забытью былое…; Проснемся в пустоши метельной… : [стихи] / А. Дубровский ; пер. с бел. М. Шелехова // Нёман. – 1996. – № 12. – С. 10–13.
3. Дуброўскі, А. …А потым была адзінота… : [верш] / А. Дуброўскі // Агледзіны : вершы беларускіх паэтаў / склад. А. Бакач. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1998. – С. 68.
4. Дуброўскі А. Апошнія сляды…; Вясна ў расшпіленым плашчы…; На засмечаным, тлумным двары…; Калі ў чарговы раз…; Я выйду на вулку, я знікну ўначы… : [вершы] / А. Дуброўскі // Маладосць. – 1995. – № 6. – С. 3–6.
5. Дуброўскі, А. Гэта тайнай тваю стала…; Мы згубімся ў засмучанай імгле…; Аддадзім забыццю старое…; Зыход; …Прачнемся. Прыцемак гаркавы…; Расчыніце вокны – у завею!; Мы забудзем бурлівыя хвалі…; З невядомай казкі; Час, калі сёння і заўтра зліліся ў адзіны…; Тут ціха і вусцішна; стукае ў скроні… : [вершы] / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1994. – № 12. – С. 59–64.
6. Дуброўскі, А. Дзень засмажыўся на патэльні…; Вакзал; Тут ціха і вусцішна; стукае ў скроні…; …Прачнемся. Прыцемак гаркавы… : [вершы] / А. Дуброўскі // Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / склад. М. Скобла ; навук. рэд. А. Пашкевіч. – Мінск : Лімарыус, 2003. – С. 844–846.
7. Дуброўскі, А. Дзень засмажыўся на патэльні…; Тры варыяцыі; Сцелецца досвітак…; Чарапком звінючай парцэляны…; Дыпціх; Нараджэнне; Ідзеш па асфальце паўз гмахі і коміны… : [вершы] / А. Дуброўскі // Маладосць. – 1996. – № 11. – С. 115–120.
8. Дуброўскі, А. І адкуль такое адчуванне…; Гэта ты, мая ноч, мая смешная дзеўка…; Распусціў свае цені горад…; Дайце мне паверыць безаглядна…; Прымі скамечаных радкоў… : [вершы] / А. Дуброўскі // ЛіМ. – 1999. – 2 ліп. – С. 15.
9. Дуброўскі, А. І надыдзе вялікае свята…: [верш] / А. Дуброўскі // Благодать. – 2001. – № 4. – С. 15.
10. Дуброўскі, А. Калі знічка падае з нябёсаў…; Дзённае і начное неба : [вершы] / А. Дуброўскі // Чырвоная змена. – 1992. – 16-22 ліст. – С. 8.
11. Дуброўскі, А. Колераў гукі пачуйце…; Веліч і спакой : [вершы] / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1993. – № 1. – С. 4–5.
12. Дуброўскі, А. Ластаўкі ў разломе… душы / А. Дуброўскі // Чырвоная змена. – 1994. – 3 лют. – С. 3.
13. Дуброўскі, А. Прыходзілі дзівосныя імгненні… : [верш] / А. Дуброўскі // Чырвоная змена. – 1993. – 16 лют. – С. 3.
14. Дуброўскі, А. Смуга пакрыўджана маўчала…; Апошні парадокс; …І кожны раз вяртацца да нуля…; Мы распусцілі ранне… : [вершы] / А. Дуброўскі // Чырвоная змена. – 1993. – 25 ліст. – С. 3.
15. Дуброўскі, А. Спыні мяне, о Госпадзі, спыні… : [верш] / А. Дуброўскі // Благодать. – 2001. – № 3. – С. 15.
16. Дуброўскі, А. Вызваленне : паэма / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1994. – № 1. – С. 28–32.
17. Дуброўскі, А. Вызваленьне : [вершы] / А. Дуброўскі // Бярозка. – 1994. – № 5. – С. 25.
18. Дуброўскі, А. Здзекі з мастацтва : [нізка вершаў] // Першацвет. – 1998. – № 2. – С. 139–143.
19. Дуброўскі, А. Крызіс : [нізка вершаў] / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1996. – № 12. – С. 23–31.
20. Дуброўскі, А. Крылатае; Вакзал : [вершы] / А. Дуброўскі // Чырвоная змена. – 1993. – 18 мая. – С. 3.
21. Дуброўскі, А. Нараджэнне : [верш] / А. Дуброўскі // Слово – 2002. – № 1. – С. 15.
22. Дуброўскі, А. Недарэчы; Не чула ноч…; Няхай яны пяюць – з бяздушнай цэглы сцены…; Выпадковыя словы…; І гэта адбудзецца: раптам адчыніцца брама…; Зерне…; Побач; Горад новых імёнаў; Лучнасць; Жахлівы сон : [вершы] / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1993. – № 5. – С. 11–17.
23. Дуброўскі, А. Пакаянне : [вершы] / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1994. – № 7. – С. 20–24.
24. Дуброўскі, А. Першацветаўская вясна (Апошнія нумары часопіса маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”) / А. Дуброўскі // Наша слова. – 1994. – № 26. – С. 7.
25. Дуброўскі, А. Сеанс гіпнозу; Я назіраю адбіткі сапраўднасці…; …А свядомасці шлюзы…; Замятай мяне, снег…; Блакнот; Маме; Аддадзім забыццю старое… : [вершы] / А. Дуброўскі / А. Дуброўскі // Чырвоная змена. – 1997. – 22 крас. – С. 3.
26. Дуброўскі, А. Сустрэча : апавяданне / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1995. – № 4. – С. 48–54.
27. Дуброўскі, А. Сьнежная каралева. Гісторыя апошняя; Двое ля вогнішча. Падаюць зоркі ў маўчаньне…; Кай : [вершы] / А. Дуброўскі // Бярозка. – 1994. – № 6. – С. 14–16.
28. Дуброўскі, А. Што ты гоніш Мяне? : аповесць / А. Дуброўскі // Першацвет. – 1995. – № 8. – С. 11–46.
29. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Аддадзім забыццю старое…; Калі ў чарговы раз…; Я выйду на вулку, я знікну ўначы…; Тваё імя – Азъ есмь…; Ты разгарні маю тугу…; Я хачу прабіцца да сэнсу… : [вершы] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2004. – № 7–8. – С. 46–47.
30. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Гефсіманскае галлё : [нізка вершаў] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Маладосць. – 2003. – № 2. – С. 3–5.
31. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Прырода цішыні : нізка вершаў / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Першацвет. – 1998. – № 10-11. – С. 21–24.
32. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Страшна : [верш] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // ЛіМ. – 2002. – 12 ліп. – С. 6.
33. Макаль, П. Жыццё – бясконцае шматкроп’е (Сучаснасць, свабода і літаратурная творчасць) : [Гутарка] / П. Макаль, А. Дуброўскі // Першацвет. – 1994. – № 8. – С. 93–97.
34. Пятроўскі, В. Ікебана рэха (Маленькі здзек з мастацтва) : хоку-паэма / В. Пятроўскі, А. Дуброўскі // Першацвет. – 1997. – № 1. – С. 138–141.
35. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Мы жылі ў гэтым свеце, не верачы…; Знікненне; Хвіліны ёсць, калі маўчаць нябёсы… : [вершы] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2005. – № 3-4. – С. 47.
36. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Хвіліны ёсць, калі маўчаць нябёсы… : [верш] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2005. – № 11–12. – С. 47.
37. Дуброўскі, А. Спыні мяне, о Госпадзі, спыні…, Дакрануцца хачу да Тваіх ледзь прыкметных адбіткаў…, Ціха шэпча вятрыска, стук дажджу па акне…, І надыдзе вялікае свята…, Дзень прайшоў, яшчэ адзін з безлічы… / А. Дуброўскі // Сонца святое – Хрыстос : зб. беларускай духоўнай паэзіі. – Мінск : Біблейскае таварыства, 2001. – С. 173–177.
38. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Новае неба : паэма / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Маладосць. – 2010. – № 2. – С. 100–105.
39. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Бог самотны заўсёды : [нізка вершаў] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Літаратурная Беларусь. – 2011. – 24 чэрв. – С. 3.
40. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Кімерыйскія краявіды : [нізка вершаў] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Маладосць. – 2012. – № 7. – С. 8–11.
41. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Апакаліпсіс [нізка вершаў] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // ЛіМ. – 2012. – 5 кастр. – С. 8.
42. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Нараджэнне : [верш] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2012. – № 6. – С. 44.
43. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Велічнасць храма і скініі ўздых…, Перад святам нямала працы… : [вершы] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2013. – № 2. – С. 47.
44. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Трыпціх : [вершы] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2013. – № 6. – С. 47.
45. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Адну гадзіну ўсяго… : [верш] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Благодать. – 2014. – № 2. – С. 47.
46. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Як нотамі вечнасці робяцца словы…; Тэорыя вершавання; Працяг : [вершы] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Сафія. – 2013. – № 12. – С. 24.
47. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Шэпт жыцця : [вершы] / А. Дуброўскі-Сарочанкаў // Маладосць. – 2014. – № 11. – С. 22–23.
48. Дуброўскі-Сарочанкаў, А. Свет запаўняецца словам… : [вершы] / Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. – Маладосць. – 2016. – № 7. – С. 46–47.

Пераклады

1. Панченко, П. Думаю, думаю… Страницы из дневников / пер. с бел. А. Дубровского // Нёман. – 1999. – № 1–7.
2. Аненскі, І. Прэлюдыя / пер. з рус. А. Дуброўскага-Сарочанкава // Бярозка. – 2015. – № 1. – С. 8.
3. Валошын, М. Фіялкі хваль і гіяцынты пены… / пер. з рус. А. Дуброўскага-Сарочанкава // Бярозка. – 2015. – № 1. – С. 9.
4. Мандэльштам, В. І мора, і Гамер… І не прыходзяць сны… / пер. з рус. А. Дуброўскага-Сарочанкава // Бярозка. – 2015. – № 1. – С. 9.

Багаслоўе

1. Дубровский, А. Два христианства / А. Дубровский // Благодать. – 2003. – № 9–10. – С. 16–18.
2. Дубровский, А. Начало конца / А. Дубровский // Благодать. – 2002. – № 5. – С. 21–23.
3. Дубровский, А. Основана ли христианская этика на Законе? / А. Дубровский // Благодать. – 2002. – № 7–8. – С. 16–17.
4. Дубровский, А. Почему человек ходит в церковь? / А. Дубровский // Благодать. – 2003. – № 5–6. – С. 29–30.
5. Дубровский, А. Террор и Церковь / А. Дубровский // Благодать. – 2002. – № 11–12. – С. 6–7.
6. Материалы круглого стола представителей христианских конфессий «Церковь и религия в контексте развития общества» // Адкрытае грамадства. – 2002. – № 2. – С. 25–33.
7. Дубровский, А. Два христианства / А. Дубровский // Мирт. – 2005. – № 1. – С. 8–10.
8. Дубровский, А. Суд над идеологиями / А. Дубровский // Мирт. – 2006. – № 1. – С. 12–13.
9. Дубровский, А.В. Жанровая природа Евангелия от Иоанна / А.В. Дубровский // Иппокрена. – 2006. – № 1. – С. 124–132.
10. Дубровский, А. Человеческая идеология и любовь Божья: великие романы Ф.М. Достоевского / А. Дубровский // Благодать. – 2006. – № 3–4. – С. 38–40.
11. Дубровский, А.В. Конфессиональное сознание и религиозная пресса (на примере изданий Республиканского религиозного объединения «Союз христиан веры евангельской в республике Беларусь») / А.В. Дубровский // Современная журналистика: актуальные проблемы : сб. науч. ст. – Минск : Акад. парламентаризма и предпринимательства, 2006. – С. 45–63.
12. Дубровский, А. Что такое христианство? / А. Дубровский // Мирт. – 2008. – № 1. – С. 2–5.
13. Дубровский, А. В чем проблема отечественного протестантизма? / А. Дубровский // Мирт. – 2008. – № 1. – С. 6–7.
14. Дубровский, А. Толерантность в межконфессиональных отношениях / А. Дубровский // Мирт. – 2009. – № 2. – С. 6–13.
15. Дубровский, А.В. Принципы формирования структуры социальной доктрины евангельской церкви / А.В. Дубровский // Труды СПбХУ. – 2009. – № 2. – С. 179–186.
16. Дубровский, А. Религия, преодолевающая себя / А. Дубровский // Мирт. – 2010. – № 3. – С. 11–15.
17. Дубровский, А. Период нецивилизованной религиозности на постсоветском пространстве: богословское осмысление в протестантском контексте / А. Дубровский // Перспективы христианской философии в России : сб. ст. / Нижегород. религиовед. о-во, ассоциация «Духовное возрождение», ф-т философии Техасского университета в Остине, Московская богосл. семинария ЕХБ ; соредакторы: М.Н.Черенков, И.И. Малин (сост. сб.) [и др.]. – М. : Изд-во «Ассоциация «Духовное возрождение», НИЦ Поволжья «Нижегородское религиоведческое общество», 2010. – С. 72–82.
18. Дубровский, А. Богословский фундаментализм как тормозящий фактор в развитии евангельских церквей постсоветского периода / А. Дубровский // ФОРУМ 20. Двадцать лет религиозной свободы и активной миссии в постсоветском обществе. Итоги, проблемы, перспективы евангельских церквей. Материалы к дискуссиям / Редактор-составитель М. Черенков. – Киев : Дух и Литера, 2011. – С. 27–44.
19. Дубровский, А. Жанровая природа Евангелия от Иоанна / А. Дубровский // Na pograniczu. Studia z filozofii religii / Białoruska Akademia Nauk w Mińsku, Wyższa Szkoła Finansów i Zarządzania w Warszawie ; redakcja naukowa: W. Słomski, И. Михеева. – Warszawa, 2011. – S. 257–267.
20. Дубровский, А. Атеизм и христианство: буксующий диалог / А. Дубровский // Мирт. – 2012. – № 1. – С. 10–15.
21. Дубровский, А. Нецивилизованная религиозность / А. Дубровский // Мирт. – 2012. – № 3. – С. 12–17.
22. Дубровский, А. Бог далекий и близкий / А. Дубровский // Мирт. – 2012. – № 4. – С. 4–7.
23. Дубровский, А. Одноуровневая церковь / А. Дубровский // Мирт. – 2014. – № 2. – С. 4–6.
24. Дубровский, А. Что еще мы можем сказать атеисту? / А. Дубровский // Мирт. – 2014. – № 2. – С. 39–40.
25. Дубровский, А. Диктат «немощных» / А. Дубровский // Мирт. – 2015. – № 1. – С. 15–16.
26. Дубровский, А. О старых заблуждениях и их печальных итогах / А. Дубровский // Мирт. – 2015. – № 1. – С. 21–22.
27. Дуброўскі, А. Дыялог як багаслоўская катэгорыя ў кантэксце хрысціянскай місіі: біблеістычны і місіялагічны аспекты / А. Дуброўскі // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 12 / пад нав. рэд. Т.В. Лук’янавай, С.В. Шамякінай ; уклад. В.В. Прыемка; БДУ. – Мінск : Права і эканоміка, 2015. – С. 185–190.

СВЕТ ЗАПАЎНЯЕЦЦА СЛОВАМ… (Маладосць. – 2016. – № 7. – С. 46–47)
* * *
Выслізгвае з-пад ног Сусвет,
галактыкамі распадаецца,
кітайскай граматай планет
і зорак, радасцей і бед,
а дзе шукаць таго кітайца,
які б раскрыў яе сакрэт?

Бо сэнс выслізгвае з-пад ног,
бяздоннем робіцца дарога…
А ўсё таму, што кінуў Бог
пад ногі гэтыя так многа!
* * *
У дробязі стагоддзяў гіне веліч
няўлоўных і няўрымслівых хвілін.
Нябёсы ўжо даўно папунсавелі,
і пахіснуўся свету равелін,
а мы яшчэ так многа не паспелі,
недаглядзелі і не зразумелі…

У дробязі галактыкі схавана
бяздонне кроплі, глыбіня цюльпана,
як бездань духу, чый схаваны след
у дробязі сталіц, дзяржаў, планет.

* * *
Дзень складаецца з 12 гадзін. …У апошнія тры гадзіны Бог гуляе з Левіяфанам.
Талмуд
Сусвет ад самай маладосці
гуляе ў форму, колер, гук.
Святую радасць прыгажосці
быццё не выпускае з рук.

І хай пытаюцца прафаны
пра сэнс свяшчэннае гульні —
гуляе Бог з Левіяфанам.
Гуляе Ён… На свет зірні

і ўбач: ад самага маленства
закон у чалавецтва ёсць:
мастак стварае прыгажосць
паміж гульнёй і набажэнствам.

* * *
Аўтар можа сказаць пра тэкст: «Гэта ёсць цела маё».
Кевін Дж. Ванхузер
Вось цела маё — чорных літар слупкі,
і целу няўтульна штосьці.
Дзе змогуць нямоглыя рыфмы, радкі
сагрэць свае змерзлыя косці?

Няма ім жытла, бо прастора і час —
зусім нетрывалы падмурак.
Магчыма, прытуліць бяздомных нас
хіба што тая віхура,

што вые так страшна за цёмным шклом…
Дык вось які голас раю!
А мы ўсё ж упарта ідзём напралом
і вечнасць ствараем.

* * *
Сон, пачакай яшчэ:
мне радок дапісаць неабходна.
Перад абліччам начэй
без радкоў рыфмаваных маркотна.

Розум пад поўняю вэндзіцца
перад тугой існавання.
Перад абліччам бяссэнсіцы
выйсце адно — рыфмаванне.

Шлях свой сугуччам жалезным
зрыфмую з Сусвету гмахам
перад абліччам бездані,
перад маўклівым жахам.

Перад абліччам пустэчы
кожны кароль — голы.
Гэтую бездань не рэчамі
можна запоўніць, а голасам.

Свет запаўняецца Словам…
Хуткая плынь ракі…
Ноч, пачакай: я нанова
перапішу радкі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *