Гайба Мікалай Паўлавіч

krimskaya_vesna_nov_03Нарадзіўся 11 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага раёна  Гродзенскай вобласці. У 1970-1980  гадах вучыўся ў Вераб’евіцкай сярэдняй школе. Пасля заканчэння працаваў старшым    піянерскім важатым у школе в. Лозкі Навагрудскага раёна.  У 1981-1983 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў радах Савецкай Арміі. Служыў у Ваенна – паветраных войсках Групы савецкіх войск у Германіі. Пасля заканчэння службы у 1983 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1988 годзе.

Працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Дамавіцкай сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. З 1991 года жыве ў г. Навагрудку. З 1991 года працаваў у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі на пасадах малодшага, затым старшага навуковага супрацоўніка. Некаторы час у 1993 годзе працаваў інспектарам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. У час работы ў гістарычна-краязнаўчым музеі закончыў (1996г.) вочна-завочную Школу музеязнаўства пры Беларускім інстытуце праблем культуры, атрымаўшы кваліфікацыю: музеязнаўца. У 1997 годзе закончыў аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Са студзеня 2000 года працуе дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

  • З 1980 года пачаў публікавацца на старонках Навагрудскай раённай газеты “Новае жыццё”. Пазней апублікаваў у розных выданнях некалькі вершаў, літаратурных нататкаў, фотаздымкаў, шахматную і шашачную задачы.

Са студэнцкіх гадоў займаецца даследаваннем гісторыі Навагрудчыны. Першы краязнаўчы нарыс апублікаваў у 1985 годзе, першы навуковы артыкул – у 1991. Выдаў некалькі кніг і апублікаваў звыш 90 навуковых і краязнаўчых прац, якія выйшлі на беларускай, рускай, польскай і французкай мовах.

 

Бібліягріфія:

  1. Сэрцу милая Айчына: вобраз радзімы ў творчасці Адама міцкевіча – Баранавичы, 2008.– 356с.
  • 2 Могілкі і пахаванні ў Навагрудку: Краязн. нарыс / М. Гайба. — Мн., 2000 — 40 с., іл.
  • 3 Навагрудак: гады і падзеі / М. Гайба.— Навагрудак, 1996 — 23 c.
  • 4 Навагрудак: гiстарычны нарыс / М.Гайба .— Навагрудак, 1992 — 55 c.
  • 5 Помнікі Навагрудка = Zabytki Nowogrόdka : Камплект паштовак / Аўт. тэкста, фота і склад. М. Гайба, І. Грынь. –– Мн., 2003. –– 15 асоб. л. у вокл.
  • 6 Навагрудак і Навагрудчына: Турысцскі план горада, Карта р-на “Навагрудчына”, Карта “Шляхам Адама Міцкевіча”. – Мн., 1998. – 3к.(2л): тэкст М. П. Гайба, Т. Р. Вяршыцкая .
  • 7 Навагрудак / М.Гайба // Бел. энцыкл.– Мн., 2000.– С.91-92.
  • 8 Навагрудскае ваяводства / М.Гайба // Бел. энцыкл.– Мн., 2000. – Т.11. – С.92.
  • 9 Навагрудскі кляштар дамініканак / М.Гайба // Бел. энцыкл.– Мн., 2000.–Т.11. – С.94.
  • 10 Навагрудскі павет / М.Гайба // Бел. энцыкл. – Мн., 2000. – Т.11 – С.95-96.
  • Найвышэйшая “кропка” Беларусі: [ Гутарка з дырэктарам Дома-музея А. Міцкевіча М. Гайба ] / М. Гайба / Гутарыў Б Пракопчык // Звязда .­­­­­­­ ­­­­­­­­­­– 2002. – 25 студз.
  1. Пракопчык Б. Па таленту і гонар : [Аб ўручэнні прэміі імя А. І. Дубко лепшаму работніку культуры М. П. Гайбе] / Б.Пракопчык // Гродзен. праўда. –– 2002.––12 студз.

13     Ліннік А. Помні пра смерць : [пра кн. М. Гайбы “Могілкі і пахаванні ў Навагрудку”] / А. Ліннік // Кнiжны свет. – 2001.–15 верас.

  • 14 Вобраз радзімы ў перапісцы Адама Міцкевіча // А. Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Мат. міжнар канф. да 200-годдзя А. Міцкевіча. – Мн., 1998.
  • 15 З гісторыі яўрэйскай абшчыны г. Навагрудка / М. Гайба  // Беларусіка=Albarutenira. Кн.4. – Мн., 1997. – С.85-89
  • 16 Язэп Драздовіч ў Навагрудку / М. Гайба // Язэп Драздовіч: Асоба, творчасць, мастацтва, інсітус: Мат. навук. практ. канф. – Мн., 1997.
  • 17 Было ў горада такое права : [Магдэбургскае права – права на самакіраванне (XVIст.)] / М. Гайба // Памяць: гіст. – дакум. хроніка Навагруд. р-на. – Мінск, – С.87-89
  • 18 Народныя майстры і рамёствы Навагрудчыны / М. Гайба, У. Несцярэнка // Памяць: гіст. – дакум. хроніка Навагруд. р-на. – Мн., 1996. – С. 509-510.
  • 19 Пад прымусам у “германскі рай”: [Вываз людзей навагрудчыны ў Германію (1943-1944гг.)] / М. Гайба // Памяць гіст.-дакум. хроніка Навагруд р-на. –Мн., 1996. – С.329-330.
  • 20 У полымі рэвалюцыі: (1918-1920гг.) / М. Гайба, У. Несцярэнка // Памяць: гіст.–дакум. хроніка Навагруд. р-на. –– Мн., 1996. –– С.241-244.
  • 21 У складзе польскай дзяржавы : [Эканам. і палітыч. становішча, партызанскі рух (20-30-я гг. XXст.) на навагрудчыне] / М. Гайба // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Навагруд. р-на.– Мн., 1996. – С.255-260
  • 22 Попова В. В тени Мицкевича: [О создании новой экспозиции в Доме-музее А. Мицкевича] / В. Попова // Сов. Белоруссия. – 2000. – 1 июля.
  • 23 Навагрудак – мая радзіма : [інтэрв’ю з М. Гайбай з нагоды выхаду яго кн. “Наваградак: гістарычны нарыс”] / Гутарыў К. Навагрудскі // Новае жыццё.(Наваг-руд. р-н). – 1993. – 29 лют.
  • 24 Летапісец Навагрудчыны: рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік / Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка. – Навагрудак, 2003.– 15с.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *