Грынь Міхаіл Паўлавіч

mixail-pavlovich-grin-foto-mixaila-lushhika-1974-godГрынь Міхаіл Паўлавіч – беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987 г.), прафесар (1988 г.).

Нарадзіўся 24 жніўня 1934 г. у вёсцы Малыя Вераб’евічы Навагрудскага раёна. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1957 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывелагадоўлі; (1965-1968 вучоны сакратар).

Адзін з заснавальнікаў беларускай школы селекцыянераў у галіне жывёлагадоўлі. Яго навуковыя працы прысвечаны пытанням тэорыі і практыкі развядзення і селекцыі буйной рагатай жывелы, распрацоўцы праграмы і метадаў генетычнага ўдасканаленя буйной рагатай жывёлы па малочнай і мясной прадукцыйнасці.

 

Бібліяграфія:

  1. Грынь Міхаіл Паўлавіч: [беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, ураджэнец вёскі Малыя Вераб’евічы ] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мн., 1997. – Т. 5.– C. 484
  2. Грынь Міхаіл Паўлавіч // Жывая даўніна : інфармацыйна-краязнаўчы бюллетэнь / Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка. – Навагрудак, 2008. – Вып. 7, вёска Вераб’евічы. – С. 15.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *