Каляда Андрэй Андрэевіч

get_img

Каляда Андрэй Андрэевіч — беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1975). Прафесар (1993).

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Панямонь Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

З сялянскай сям’і. У 1943 годзе гітлераўцы спалілі вёску, і сям’я пераехала ў горад Навагрудак. Тут скончыў СШ №1 (1957). Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў г. Горлаўка Данецкай вобласці.

З 1958 па 1962 год вучыўся на акцёрскім факультэце Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (кіраўнік курса К. Саннікаў).

Кіраваў у 1960-62 дзіцячым драматычным калектывам вытворчага аб’яднання “Прамень” (Мінск). Працаваў акцёрам Беларускага тэатра імя Я. Купалы (1962-66). Адначасова з 1963 выкладаў выразнае чытанне на філалагічным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. У 1966-89 працуе на кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута як выкладчык выразнага чытання. З 1971 вёў на рэспубліканскім бачанні навучальную перадачу “Беларуская літаратура”. З 1989 года працуе прарэктарам па навучальнай рабоце Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (акадэміі мастацтваў), вядзе з 1990 года курс “Акцёр драматычнага тэатра, кіно, чытальнік”. Выкладае (з 1992) і ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Быў у 1966-95 мастацкім кіраўніком тэатра чытальнікаў “Жывое слова” (з 1977 званне “народнага”).

Друкуецца з 1967 года. Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы тэорыі і методыкі вуснага чытання. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Складальнік метадычных дапаможнікаў. Перакладае літаратурныя творы з рускай мовы.

Творы аўтара

  1. Каляда, А. А. Выразнае чытанне / А. А. Каляда.– Мн.,1970.
  2. Каляда, А. А. Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў / А. А. Каляда.– Мн.,1973.
  3. Калада, А. А. Тэхніка мовы лектара / А. А. Каляда.– Мн., 1976.
  4. Каляда, А. А. Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе / А. А. Каляда.– Мн.,1978.
  5. Каляда, А. А. Выразнае чытанне. ІV-VII класы / А. А. Каляда.– Мн.,1982.
  6. Каляда, А. А. Выразнае чытанне / А. А. Каляда.– 3-е выд.– Мн.,1989.
  7. Каляда, А. А. Сцэнічная мова / А. А. Каляда.– Мн.,1993.
  8. Каляда, А. А. Слоўнік акцёра і рэжысёра / А. А. Каляда.– Мн.,1995.

Бібліяграфія

  1. Пяткевіч, А. Каляда Андрэй Андрэевіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / А. Пяткевіч. – Гродна ГрДУ, 2000. – С. 126-127.
  2. Грынь, І. Нашы землякі. Каляда Андрэй Андрэевіч // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы: (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы).  – Мінск : Рыфтур, 2010. – С. 359.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *