Карповіч Марыюш

karpowicz151109-ko6drКарповіч Марыюш ( 1934—2015) —  польскі мастацтвазнавец, мастацкі педагог. Нарадзіўся 20.01.1934 года ў вёсцы Чамброва Навагрудскага раёна.

Доктар мастацтвазнаўства рабілітаваны (1966). Прафесар (1979). З сям’і памешчыка.

Скончыў Варшаўскі універсітэт (спецыяльнасць “гісторыя выяўлнчага мастацтва”) у 1955 годзе. Працуе ў Інстытуце гісторыі і мастацтваў Варшаўскага універсітэта, выкладае гісторыю польскага выяўленчага мастацтва новага часу.

Даследуе праблемы развіцця мастацтва барока, польска-італьянскія, польска-швейцарскія мастацкія сувязі. Чытаў лекцыі і друкаваўся як мастацтвазнавец у Італіі, Швейцарыі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Канадзе. Аўтвр шматлікіх даследаванняў. Сябра шэрагу замежных акадэмій. Эксперт у галіне выяўленчага мастацтва Рады Еўропы (Страсбург).

Працы:

  1. Карповіч, М. Творчая дзейнасць Мікельанжала Палоні ў Польшчы / М. Карповіч. – Варшава,1967.
  2. Карповіч, М. Мастацтва асветніцкага сарматызму. Антыкізацыя і класікізацыя ў варшаўскім асяродку часоў Яна ІІІ / М. Карповіч. – Варшава, 1970.
  3. Карповіч, М. Мастацтва асветніцкага сарматызму. Антыкізацыя і класікізацыя ў варшаўскім асяродку часоў Яна ІІІ / М. Карповіч. – 2-е выд. – Варшава, 1970.
  4. Карповіч, М. Мастацтва Варшавы другой паловы ХУІІ стагоддзя / М. Карповіч. – Варшава, 1975.
  5. Карповіч, М. Мастацтва Варшавы ХУІІ стагоддзя / М. Карповіч. – Варшава, 1983.
  6. Карповіч, М. Польскае мастацтва ХУІІІ стагоддзя / М. Карповіч. – Варшава, 1985.
  7. Карповіч, М. Караплеўскі замак Вазаўу Варшаве. Мастаскія вартасці / М. Карповіч. – Варшава, 1987.
  8. Карповіч, М. Барокка ў Польшчы / М. Карповіч. – Варшава, 1988.
  9. Карповіч, М. Дзіўныя шляхі польскага мастацтва / М. Карповіч. – Быгдашч, 1994.

Бібліяграфія:

  1. Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік: [у т. л. пра Марыюша Карповіча] / А. Пяткевіч. – Гродна ГрГДУ, 2000. – С. 135.
  2. Марыюш Карповіч / Уладзімір Дзянісаў // Наша вера. ― 2016. ― № 1. ― С. 61―62.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *