Клімовіч Вікенцій Восіпавіч

klimovich-vikencij-vosipavichНарадзіўся ў вёсцы Пярэсека Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1850-60-я гады, кампазітар. З казённых сялян.

Працаваў арганістам і настаўнікам музыкі ў Навагрудку, настаўнікам сельскай школы і валасным пісарам у мястэчку Паланэчка Навагрудскага павета.

Належаў да мінскай рэвалюцыйнай арганізацыі “чырвоных”, удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання паўстання 1863-64 гадоў, вёў прапаганду сярод сялян.

Сябраваў з паэтам В. Каратынскім, мастаком Э. Паўловічам, Аўтар музыкі да элегіі В. Каратынскага “Туга на чужой старане”.

У сакавіку 1863 года арыштаваны і пасля працяглага зняволення ў Мінскай турме сасланы ў Сібір. Памёр у Іркуцку.

Бібліяграфія:

  1. Клімовіч Вікенцій Восіпавіч: біяграфія // Беларускаяч энцыклапедыя: у 18 т.– Мн., 1999. – Т. 8.– С. 342.
  2. Клімовіч Вікенцій Восіпавіч: біяграфія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.– Мн., 1997.– Т. 4.– С. 200.
  3. Клімовіч Вікенцій Восіпавіч: біяграфія // Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т.– Мн., 1972.– Т. 6.– С. 27.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *