Новік Яўген Канстанцінавіч

novik-evgeniy-konstantinovichНарадзіўся 17 жніўня 1939 г. Савецкі і беларускі гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1991).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Раховец (цяпер – Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1957 г. закончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1962). У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.З 1962 года працаваў настаўнікам, выкладаў у Навагрудскім гандлёва-эканамічным тэхнікуме. З 1970 года – у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культуры, Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.З 1989 па 2013 гады быў загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, у цяперашні час працуе прафесарам на гэтай кафедры.

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных партый, арганізацый і рухаў Беларусі, праблемы станаўлення народнай адукацыі Беларусі, пытанняў найноўшай гісторыі Беларусі, методыкі выкладання гісторыі ў вышэйшай і сярэдняй школе.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *