«Поспехі на тэатральнай ніве»

DSC04589«Тэатр – гэта чароўны свет, у якім кожны радуецца, гуляючы, а гуляючы пазнае жыццё”, так лічыць мастацкі кіраўнік ўзорнага лялечнага тэатра “Шчарсунок” Шчорсаўскага сельскага Дома культуры – цэнтра тэатральнай творчасці ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці – Ядвіга Моніч. Дзейнасть тэатра заслугоўвае вялікіх паслуг, шчырых слоў і бурных апладысментаў. Дзейнічае ён з далёкага 1983 года і налічвае больш за 20 спектакляў, а так сама у репертуар уваходзяць шматлікія мініацюры, тэатральныя пастаноўкі, сцэнкі і г.д. Узнагарод таксама шмат. У іх лік уваходзяць Дыпломы, Граматы і Падзячныя лісты абласнога, раённага узроўняў. 

12 снежня сцэна Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку прыняла 9 лепшых калектываў вобласці – ўдзельнікаў абласнога фестывалю ўзорных тэатраў “Слонімскія цудадзействы” у ліку якіх і “Шчарсунок”. Да конкурснага прагляду быў падрыхтаваны спектакль па п’есе Алеся Якімовіча “Казка пра смелага вожыка”. Выступленне прайшло на “ура”. Калектыў быў узнагароджаны спецыяльным дыпломам “За сцэнічнае ўвасабленне твора беларускай драматургіі”. Хочацца падзякаваць маладых артыстаў, увесь творчы калектыў і пажадаць поспехаў на тэатральнай ніве.

DSC04564 DSC04578 DSC04596

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий