“Сустракаем маладых на аграсядзібе”

 

29          Аграсядзіба  “Белы бусел” (вёска Амневічы) славіцца далёка за межамі раёна і Рэспублікі Беларусь. Па-першае, вас заўсёды сустрэне дабразычлівы  гаспадар Міхаіл Уладзіміравіч Камароўскі; па-другое, вас уразіць непаўторная прыгажосць наваколля, акутае прыемны водар кулінарных вынаходстваў. І ёсць тут, як кажуць у народзе, “ізюмінка”, якую стварае калектыў Ваўковіцкага ЦДК. Спрытныя і вясёлыя дзяўчаты на працягу некалькіх месяцаў сталі актыўна прапагандаваць беларускае вяселле, а менавіта – абрад “Вясельная брама”, сустакаюць маладых па традыцыям Навагрудчыны. Пакуль што, гэта невялікі, але вельмі важкі крок да адрадджэння карункаў спадчыны і, спыняцца на дасягнутым  не збіраюцца. Дзяўчаты шчыра спадзяюцца, што змогуць запаліць у сэрцах беларусаў агеньчык любові да родных традыцый і культуры.

28  25  27

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий