“Сустрэча аднавяскоўцаў”

19  верасня у Налібацкім СКБ ладзілася свята. Свята для  жыхароў вёскі, якія за доўгія гады свайго жыцця сумяшчалі свой талент з працавітасцю і накіроўвалі яго для дасягнення дабрабыту і росквіту сваёй малой радзімы. На мерапрыемства былі запрошаныя  семьі Дзяковіч У.М. і Г.М., Панчанка І.М. і Г.І., Юрэвіч В.І. і Г.М. Яны падзяліліся сваімі успамінамі і жыццёвым вопытам, расказалі аб сваіх творчых справах. Музычныя нумары якія падарыў гледачам Дзяковіч У.М. былі вельмі цікавымі і захапляльнымі.

Упершыню на свяце прагучалі вершы напісанныя мясцовымі паэтамі Панчанка Г.І. і Юрэвіч Г.М.  прысвечанныя родным мясцінам і яе жыхарам.

Старэйшым і заслужаным жыхарам, ветэранам працы вёскі Налібакі  былі уручаны сувеніры і кветкі.   Музычнае віншаванне падарылі жыхарам удзельнікі аматарскіх калектываў Ладзеніцкага СДК.

Свята удалося і таму прынята рашэнне праводзіць такія сустрэчы часцей, каб знаёміць з захапленнямі, талентамі і творчасцю  аднавяскоўцаў.

20150919_202506 20150919_185348-1 20150919_185617-1 20150919_190611-1

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий