Свята «Гонар мой – вёска мая» сабрала жыхароў вёскі Загор’е-Сененскае Вараб’евіцкага сельсавета разам, каб весела адпачыць, успомніць мінулае, паслухаць добрую песню.

З самай раніцы 26 мая у вёсцы Загор’е-Сенненскае панавала небывалае ажыўленне: жыхары сабраліся, каб разам адзначыць незабыўны і ўрачысты дзень – свята вёскі, свята роднага, мілага кутка. На кожным надворку гаспадары гасцінна віталі удзельнікаў аматарскай творчасці Вараб’евіцкага СДК-ЦТТ.

Са святам сваіх аднавяскоўцаў віншаваў старшыня сельсавета Нагулевіч Анатолій Пятровіч. Ён пажадаў усім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку. Упрыгожвала свята выстава народнай творчасці, дзе дэманстраваліся ручнікі, вышытыя сурвэткі, прысмакі гаспадынямі вёскі. Сярод жыхароў былі аб’яўлены конкурсы: на лепшы падворак, лепшую гаспадыню, лепшы кветнік, на лепшую выстаўку народнай творчасці. У гэты дзень кожны двор стаў сапраўдным прытулкам прыгажосці і утульнасці.

Творчыя работнікі Вараб’евіцкага СДК-ЦТТ ушанавалі на свяце  доўгажыхара вёскі Шкляр Таццяну Іванаўну, шматдзетную сям’ю Лазовік Кацярыну Іванаўну і іх двухмемячную дачушку Ульяну. А Клок Аляксандра Юльянаўна, Лазоўская Зінаіда Мікалаеўна і Казак Ганна Аляксандраўна – атрымалі ўзнагароды ў рамках абласной  акцыі “Нам яшчэ – 75”, прысвечаную да 75-годдзя утварэння Гродзенскай вобласці.  Падарункі атрымалі пераможцы конкурсу: за лепшы падворак — Ільюшко Анатоль Сцяпанавіч, а лепшая гаспадыня – Ляўшук Ніна Мікалаеўна. Падарункі таксама атрымалі 7 удзельнікаў выставак народнай творчасці.

Кожны атрымаў зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый на доўгі час. Хочацца сказаць словы падзякі ўсім удзельнікам арганізацыі свята вёскі а таксама галоўнаму спонсару  свята   ААТ “Шчорсы”.

Свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае. Над вёскай плыла музыка, звонка спяваў гармонік, гучалі песні і гоман тых, хто усім сэрцам любіць сваю малую радзіму, шануе свае карані, хто па праву заслужыў сапраўднае свята. Гэтыя радасныя хвіліны надоўга застануцца ў памяці жыхароў вёскі Загор’е-Сенненскае.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий