У апошнюю нядзелю жніўня ў вёсцы Ляхавічы панаваў святочны настрой.Над Нёманам гучала музыка, жарты і віншаванні, адбывалася свята вёскі. Пачалося яно з абыходу падворкаў,якія былі аформлены творча і з фантазіяй.
Сардэчна запрашалі ў госці гаспадары вёсачкі, асабліва Ермаловіч Ганна Рыгораўна, Загайская Тамара Міхайлаўна,Нікішэнка Тамара Канстанцінаўна,Ермаловіч Ганна Іванаўна. Гасцінна сустрэла ўдзельнікаў свята Грыб Валянціна Імпалітаўна,а Іван Іванавіч Грыб прадставіў для аб’езду вёскі маляўніча ўпрыгожаную павозку.
На падворку Ганны Аляксееўны Зуевіч гучалі народныя мелодыі, створаныя аркестрам з інструментаў народнага побыту.
Затым усе ўдзельнікі свята адправіліся на канцэртную пляцоўку, дзе былі ўшанаваны прадстаўнікі розных прафесій: працаўнікі сельскай гаспадаркі, таргоўлі, настаўнікі,культработнікі і наогул усе жыхары вёскі.Для кожнага знайшлося цёплае слова і музычны падарунак, падрыхтованыя артыстамі Уселюбскага і Бенінскага сельскіх Дамоў культуры.