“Сённня у нашай хаце свята” свята вёскі Ацмінава

У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе нарадзіўся, вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа. Бо тут заўсёды светла і добра, ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога…

“Праз гады не патухне для нас агеньчык роднай вёскі і бацькоўскай хаты…”, – такімі словамі адкрылi вядучыя свята вёскі Ацмiнава. А жаночая вакальная группа СК вітала прысутных песняй “Сённня у нашай хаце свята”  и як патрэбна у пачатку хлеб –соль уручылi старшынi мясцовага сельсавета I.В.Чарнялю, якi у сваім выступленнi адзначыў што свята вёскі — гэта магчымасць сабрацца разам усім яе жыхарам, каб успомніць мінулае, каб парадавацца поспехамі адзін  аднаго. І яшчэ раз пераканацца: самы цудоўны куточак на свеце — той, дзе пашчасціла нарадзіцца і вырасці.

Святочная праграма дала магчымасць у гэты дзень ушанаваць жыхароў вёскі   Ацмiнава ў розных намінацыях. Ушанавалi старажылаў і самых маленькіх жыхароў, шматдзетныя сем’і, настаўнiкаў, работнiкаў сельскай і лясной гаспадарак. Названа лепшая прысядзібныя гаспадарка (дом-Жынко Н.Я.), выбралі лепшага гаспадара (Фурса Н.П.) і гаспадыню вёскі (Яблонская І.І.), адзначылі лепшыя кветкавыя кампазіцыі, якія кожны год упрыгожваюць вёску Ацмiнава (Уч. Тышко Ацмiнава С.М.,Жынко Я.У.).Падзякавалi арганізатараў выставак народных ўмельцаў сярод якіх-ЧарнельВ.В, шматдзетная мацi- узнагароджаная ордэнам мацi М.У. Жынко, I.I.Яблонская.

Вёска Ацмiнава вядомая з 19стагоддзя, у 1880 годзе тут налічвалася ўсяго 19 двароў, 85 жыхароў. Сёння у Ацмiнаве 129 гаспадарак і 300 жыхароў.

Цяжкі лёс вёскі.  У 1918 годзе вёску акупавалі войскікайзераўскай Германіі, СА жніўня 1919 да верасня 1939 года — войскі Польшчы. З чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 года вёска была акупавана фашыстамі. За сувязь з партызанамi 17 снежня 1943 года вёска была поўнасцю спалена. У гэты ж дзень была растраляна сям’я партызана Лапцява. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аднавяскоўцаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Свята вёскі планавалася правесці на вуліцы. Але перад пачаткам лінуў дождж. Усе прысутныя перайшлі ў сельскi клуб, дзе было вельмі прыгожа і ўтульна. Загадчыца сельскай бiблiятэкі падрыхтавала цiкавую выставу «Вёска Ацмiнава»

А свята спявала і весялілася. І ў гэтым была вялікая заслуга самадзейных артыстаў Рымы Несцер, Міры Iгнатовiч, Святланы Марчынскай, Яны Жынко, Алены Клименка, Вольгі Чарнель. Яны радавалі ўсіх рознымі цікавымі выступленнямі і душэўнымі песнямі.

Цікавы момант свята – розыгрыш бяспройгрышнай латарэі. Адны выйгралі мiску для блiноў, другія –кубачак, трэція – муку…

Сонца пачало выглядваць з-пад хмар. Па дарозе праехаў камбайн, людзi парадавалiся будзе хлеб, а калі у нас ёсць хлеб, бацькоўская хата и родная песня – жыццё не згасне.

Загадчык Ацмiнаўскага сельскага клуба Я.У.Жынко

 

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий