Таямніцы майстэрства

_dsc0868                                                                           Не тое дорага, што золата,

                                                                           а тое – што добрага майстра

Навагрудчына – гэта мясціна багатая народнымі умельцамі, таленавітымі рамеснікамі, творчасць якіх была вельмі папулярна са старажытных часоў. Адметнасць Навагрудскіх промыслаў адзначана многімі даследчыкамі, вывучаючымі традыцыйную культуру Беларусі.

Дзякуючы экспедыцыям, якія ў свой час праводзілі па раёну супрацоўнікі Навагрудскага Цэнтра рамёстваў, у калекцыі Цэнтра захавалася шмат узораў мясцовага дэкаратыўна-ужытковага мастацтва. Асобныя іх віды вывучаюцца і адраджаюцца таленавітымі майстрамі, якія тут працуюць. Майстры перадаюць свой вопыт і веды на дзіцячых гуртках, семінарах, майстар-класах і курсах. Актыўна удзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах. У скарбонцы ўстановы шмат дыпломаў і узнагарод. Выставачныя калекцыі майстроў Навагрудскага РЦР прызнаны аднымі з лепшых ў Гродзенскай вобласці.
На выставе “Таямніцы майстэрства”, якая прысвечана Году культуры, прадстаўлена больш за 130 творчых работ калектыву:

Саломапляценне: Вольга Юшкевіч,
Кацярына Сіневіч,
Аплікацыя саломкай: Святлана Кулак.
Роспіс па шклу , аўтарская лялька: Алена Шульга.
Абрэзкавае шыццё : Іна Анікевіч
Ткацтва паясоў, рэканструкцыя мужчынскага і жаночага традыцыйнага адзення:
Любоў Завольская
Навагрудская традыцыйная выцінанка-выбіванка:
Наталля і Вераніка Клімко.
Экспазіцыя дапоўнена экспанатамі з этнаграфічнай калекцыі Цэнтра рамёстваў.
На выставе “Таямніцы майстэрства” вы пазнаёміцесь з мастацтвам таленавітых, улюблёных ў сваю справу майстроў, з мірам іх творчасці і натхнення. Выстаўка працуе з 30.11.16 па 25.12.16г у доме –музее А. Міцкевіча.

_dsc0578 _dsc0613 _dsc0760

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий