У Навагрудку адзначылі дзень нараджэння Адама Міцкевіча

У дзень нараджэння Адама Міцкевіча 24 снежня каля помніка паэту адбыўся мітынг і ўскладанне кветак да помніка.

– Сёння адзначаецца 220 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка Адама Міцкевіча. На Навагрудчыне прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, – звярнулася да сабраўшыхся намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько. – 2018 год стаў знакавым для Навагудчыны. На працягу ўсяго года праходзілі шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілейнай даты з дня нараджэння паэта. У кастычніку прайшло міжнароднае свята паэзіі «О Навагрудскі край – мой родны дом…». Навагрудчане памятаюць і шануюць імя славутага земляка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У рамках святкавання юбілею з дня нараджэння паэта для ўсіх жадаючых у музеі была праведзена інтэрактыўная экскурсія «У бацькоўскім доме».

 

 

 

 

 

Яшчэ напачатку года ў Доме-музеі Адама Міцкевіча быў дадзены старт акцыі «Чытаем Міцкевіча разам», якая прайшла як у агульнаадукацыйных установах нашага раёна, так і каледжах, ліцэі, музеі, былым маёнтку Храптовічаў, падчас святкавання міжнароднага дня паэзіі і дня музеяў.  Творы Адама Міцкевіча чыталі таксама супрацоўнікі музея і наведвальнікі Акцыя прайшла і ў канферэнц-зале пры касцёле Святога Міхала Арханёла. Прыхаджане касцёла, ксёндз Юрый Жэгарын, супрацоўнікі ўстаноў культуры, моладзь – усе разам чыталі вершы, урыўкі з паэм Адама Міцкевіча.

Адам Міцкевіч пісаў на польскай мове, а публіцыстычныя творы і на французскай. Дарэчы, творы Міцкевіча перакладзены больш як на 30 моў народаў свету. Пераклады твораў Адама Міцкевіча на беларускую мову з’явіліся яшчэ ў першай палавіне ХІХ стагоддзя. Па-беларуску мы іх чытаем дзякуючы Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, Янку Купалу, Рыгору Барадуліну, а на рускай – Брюсаву, Лермантаву, Пушкіну.

24 снежня ў дзень нараджэння паэта ў Доме-музеі таксама гучалі творы, якія наш зямляк прысвяціў сваёй малой радзіме – Навагрудчыне.

     

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий