У пошуках папараць-кветкі!

IMG_0611 У разгар лета на Беларусі традыцыйна адзначаюць Купалле.  Гэтае гулянне аб’ядноўвае старадаўнія традыцыі і сучасныя  тэатралізаваныя канцэрты, вясёлыя гульні. Не проста пабачыць сапраўднае Купалле, але і прыняць удзел у  народным свяце маглі і жыхары нашага раёна, а таксама яго  госці. Шукалі чароўную папараць-кветку, запальвалі магічны агонь і  спускалі вяночкі на ваду ў розных населеных пунктах Навагрудскага  раёна.

Святочныя мерапрыемствы праходзілі у асноўным на пляцоўках Дамоў культуры. На імправізаваных сцэнах адбыліся тэатралізаваныя прадстаўленні, гучалі песні аматарскіх творчых калектываў Навагрудчыны,  праводзіліся конкурсы, у якіх дзеці, моладзь, нават і дарослыя  прымалі актыўны удзел. Пераможцам былі уручаны прызы і падарункі.

Напрыканцы  свята вядучыя нагадалі, што, згодна з паданнем, прыйшоў час адпраўляцца на пошукі папараць-кветкі. Гэта прывабіла гасцей свята, якія адправіліся на пошукі сімвала шчасця. Кульмінацыяй   стала святочнае вогнішча.

Аграгарадок Неўда

IMG_0620 IMG_0627 IMG_0644

Аграгарадок Валеўка

 

Изображение 019 Изображение 012  Изображение 020

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий