“Вандроўка ў мінулае”

 

                            “Вандроўка ў мінулае”
                           У рамках года Культуры

Презентация Microsoft PowerPointНе сакрэт, што большасць з нас часцей за ўсё дасканала не ведаюць гісторыі і культры свайго горада, у музеі выбіраюцца не часта, а можа быць і ніколі – не хапае часу. Запоўніць прабелы свайго самавыхавання вырашылі удзельнікі клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка”, які дзейнічае пры Навагрудскім раённым Цэнтры рамёстваў, адправіўшыся ў сапраўдную вандроўку ў мінулае Навагрудчыны. Дапамагчы ў гэтай справе ім згадзіліся супрацоўнікі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея – дырэктар Марына Ярашук і навуковы супрацоўнік Марына Валчок.
Вандроўка пачалася з Замкавай гары. Нязведаныя таямніцы старажытнага горада раскрываліся майстрам. Зусім па-іншаму успрымаліся звесткі пра ўтварэнне горада, жыцце яго жыхароў, будаўніцтва, росквіт і заняпад… войны, разбурэнне, здрады і подзвігі.


Наведванне экспазіцыі яўрэйскага супраціўлення уразіла жахлівымі старонкамі Вялікай айчыннай вайны. перад вычыма нібы жывыя прайшлі натоўпы закатаваных у Навагрудскім гетта людзей. Кранула сэрцы іх вялікая надзея на выратаванне праз падкоп, смага да жыцця, і радасць вызвалення.
У гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе працягвалася вандроўка, майстры дасканала агледзелі кожную залу. Разам з Марынай Мікалаеўнай, здаецца як упершыню, перагортвалі старонкі гісторыі Навагрудчыны розных часоў. Свае веды дапоўніліся новымі цікавымі звесткамі.
З гістарычныга падарожжа шлях пралёг у сучасны святочны дзень на выстаўку “Радасць пасхі”, арганізаваную Навагрудскім РЦР і парафіянамі рымска-каталіцкага прыхода св. Архангела Міхаіла- удзельнікамі клуба майстроў “Каляровая альтанка”. Вандроўнікі пазнаёміліся бліжэй з мастацтвам сваіх калег – М.Манюк, В.Булько, А.Дземідовіча, Г.Гріцюте. Шмат добрых слоў пачулі аўтары работ ад сваіх сяброў. Таленавітыя людзі -гэта яшчэ адна яскравая старонка нашай Навагрудчыны.
Стомленыя, але напоўненыя шматлікімі ўражаннямі удзельнікі мерапрыемства разам з супрацоўнікамі музея вярнуліся у Цэнтр рамёстваў, дзе паўдзельнічалі ў віктарыне “Мая Навагрудчына”, а потым за гарбатай з салодкімі цукеркамі яшчэ доўга размаўлялі пра былое, цяперашняе і будучае свайго горада.

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий