VIII Праваслаўная выстаўка “Ад зямнога да нябеснага”

18 красавіка ў Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылася VIII Праваслаўная выстаўка, прымеркаваная да свята Вялікадня. На выстаўцы “Ад зямнога да нябеснага” прадстаўлены 30 работ майстроў клуба народнай творчасці «Каляровая Альтанка» Леонида Ціхановіча (вышыўка), Галіны Пісарук (вышыўка), а таксама Пасхальныя кампазіцыі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага р-на і вырабы пражываючых ДУС “Навагрудскага псіханеўралагічнага дома – інтэрната”.
Тэматыка вышывак Леаніда Ціхановіча – архітэктурныя збудаванні з вялікімі саборамі і маленькія вясковыя царквушкі на фоне роднай прыроды, выкананы з цеплынёй і любоўю. А абразы Прасвятой Багародзіцы, святых і Апосталаў, вышытыя Галінай Антонаўнай Пісарук упрыгожылі экспазіцыю кутка сялянскай хаты і стварылі святочны настрой.Як адзначыў на адкрыцці выставы благачынны цэркваў Навагрудскай акругі пратаіерэй Анатолій Герасімук, адкрыццё такіх святочных выставак, прысвечаных самым Вялікім хрысціянскім святам, якія ладзяць супрацоўнікі цэнтра рамёстваў, стала сапраўднай традыцыяй на Навагрудчыне, а сумеснае супрацоўніцтва Навагрудскага благачыння і Цэнтра рамёстваў будзе працягвацца далей з новымі цікавымі праектамі.

Майстры і госці былі ўзрушаны цёплымі віншаваннямі са святам Уваскрэшання Хрыстова, якое падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы пры Свята – Мікольскім саборы пад кіраўніцтвам матушкі Наталлі Герасімук. Яны не толькі спявалі, чыталі вершы, але і прыгатавалі пасхальныя падаруначкі, зробленыя сваімі рукамі.

Дырэктар Навагрудскага РЦР Н.А.Клімко

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий