Восеньскі Кірмаш па Навагрудску!

Традыцыйны восеньскі “Кірмаш-2015” прайшоў у мінулую суботу ў г.Навагрудку.  Было шматлюдна: сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі прапаноўвалі разнастайную прадукцыю, а пакупнікі з задавальненнем яе набывалі.

DSC04285Прывабліванню пакупнікоў і добраму гандлю садзейнічала прыгожае афармленне сельскагаспадарчых падворкаў і гандлевых месц. Гучала вяселая музыка, можна было пачуць трапныя жарты каля месцаў гандлю.

 

 

 

Але кірмаш – гэта не толькі закупка харчоў да зімы, перш за ўсё гэта свята.  А ўзняць кірмашовы настрой пакупнікам імкнуліся калектывы аматарскай творчасці ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Многія не толькі з задавальненнем слухалі песні ў іх выкананні але і танчылі каля сцэны.

DSC04270 DSC04275 DSC04280 DSC04282 DSC04284

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий