Выхаванцы аздараўленчага лагера на тэматычнай экскурсіі “Лён любіць паклон”

Выхаванцы і выхавацелі аздараўленчага лагера “Беларусяняты” з Валеўскага дзіцячага сада- сярэдняй школы пабывалі на тэматычнай экскурсіі “Лён любіць паклон” у Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў. Разам з дырэктарам РЦР і майстрамі дзеці прайшлі увесь працаёмкі і складаны шлях вырошчвання лёну, яго апрацоўкі,ткацтва і аздаблення. Яны мелі магчымасць папрацаваць на церніцы, калаўротку і нават на кроснах пад кіраўніцтвам майстрыхі Валянціны Сямёнаўны Корзун, рукамі якой вытканы не адзін дзесятак метраў палатна. Калектыўная справа разам з Кацярынай Сіневіч і Вольгай Юшкевіч не толькі прывіла вучням уменне працаваць з прыроднымі матэрыяламі (лёнам, саломкай), але і спрыяла выхаванню ў маленькіх сэрцах любові да свайго роднага, беларускага.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий