«З надыходзячым Новым годам!»

Наш цудоўны горад пераапрануўся ў навагодні строй, але да святаў засталося некалькі тыдняў, якія абавязкова трэба правесці ў добрай кампаніі, каб з самымі лепшымі  думкамі і настроем  ўступіць у новы 2016 год. ДУА “Сярэдняя школа №7  праводзіць спаборніцтвы па стральбе “Меткі стралок”, кожны жадаючы зможа іх наведаць 19 і 20 снежня. Цір працуе з 10 гадзін. Тых, каму вельмі падабаецца плаваць, запрашаем наведаць міні-басейн 25-27 снежня і 2,3,7-9 студзеня ў ДУА “Дзіцячы сад №10” ці ДЦРД №1. Чакаем Вас!

***

Вядома, што кожны чалавек аб нечым марыць, а напярэдні Новага года і Ражства загадвае жаданні. Прыйшоў час ім споўніцца! Для тых, што вельмі хоча вабіць час разам з вясёлымі казачнымі героямі, Дедам Марозам і Снягуркай,  прапануем збірацца 26 снежня ў 16:00   з сябрамі і роднымі на плошчы Леніна. Добрыя пажаданні, вясёлыя песні, гульні і карагоды, усё будзе ўключана ў святочна-забаўляльную праграмму “З надыходзячым Новым годам”.  27 снежня ў 16:00 вас чакае дзіўная тэатралізаваная праграма “З Новым годам”. Там жа, 2 студзеня а 16:00, вашай увазе — тэатралізавана-гульнёвая праграма “У гасцях у казкі”.  Танцавальна-забаўляльныя праграмы адбудуцца 8 студзеня ў 14:00, 9 студзеня ў 16:00. Весяліцца будзем ля самай прыгожай ёлкі. Сардэчна запрашаем!

А калі вы трошачкі баіцеся марозу, небяда! Танцавальная пляцоўка Цэнтра культуры (былы Раённы Дом культуры) будзе поўніцца самымі вясёлымі і цуднымі момантамі.Так, 26 снежня ў 10:00 альбо 13:00 гадзін, 29 снежня ў 16:00 гадзін і 30 у 12:30 запрашаем вас на тэатралізавана-забаўляльную праграмму “Чароўны посах”. Святочная танцавальная праграмма “Новы год запрашае” адбудзецца 28 снежня а 14:00. Маленькіх навагрудчан мы запрашаем 3 студзеня на дыскатэку “Зімовы настрой”, якая адбудзецца ў 14:00, а 8 студзеня ў 19:30 запрашаем на святочную дзіцячую дыскатэку.Тэатралізаваная гульнёвая праграмма “У гасцях у казкі” падорыць настрой кожнаму, хто наведае яе ў 14:00.

Самых спартыўных, актыўных  чакаюць 29-30 снежня з 10:00 гадзін у ДУА “Сярэдняя школа №5”, дзе  будзе праходзіць турнір па баскетболу сярод сборных школ. Чакаем гледачоў і балельшчыкаў!

Сумесна з Навагрудскім благачыннем у танцавальным зале Цэнра культуры адбудзецца ранішнік “З Ражством”, на якім прагучаць сардэчныя віншаванні, добрыя пажаданні, адбудуцца самыя лепшыя дзеі. Запрашаем дзяцей і дарослых.

Будуць рады сустрэчы з вамі спецыялісты бібліятэчнай сістэмы, якія падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму. Навагрудская раённая бібліятэка ў 11:00  28 снежня прадэманструе слайд-вандраванне “У кампаніі вясёлых дзядуль”. 29 снежня, у той жа час, вас чакае майстар-клас, які дапаможа кожнай гаспадыне крэатыўна ўпрыгожыць навагоднія стравы. Віктарына-кактэйль “Навагодняя мазаіка” адбудзецца 30 снежня ў 11:00 гадзін. А вось “Чые навагоднія пажаданні споўняцца?” можна будзе даведацца, наведаўшы 5 студзеня жартоўны тэст, чакаем вас ў 11:00 гадзін. Духоўную гадзіну “Светлае свята Ражства” прадставаць вашай увазе 5 студзеня ў 11:00 спецыялісты Навагрудскай гарадской бібліятэкі. Навагрудская гарадская дзіцячая бібліятэка запрашае 30 снежня ў 11:00 гадзін на мультымедыйную гадзіну і даведацца “Як сустракалі Новы год людзі ўсіх зямных шырот”. Тых, каму падабаюцца фільмы і мультфільмы, будзе да спадобы відэа-прагляд, які адбудзецца 4 студзеня ў 11:00 гадзін. Не меньш цікавай стане сустрэча з навагоднімі літаратурнымі казачнымі героямі, з якімі вы зможаце пазнаёміцца праз гульнёвую праграмму 6 студзеня ў 1:00 гадзін. Навагрудская спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку запрашае на святочную праграму “Новы год запрашае”, сустрэча адбудзецца 29 снежня ў 11:00 гадзін. Запрашаем, сябры!

***

Навагрудчына даўно пераапранулася ў навагодні ўбор. Дрэвы акутаны рознакаляровымі агеньчыкамі, у небе з’явіліся вясёлкавыя зоры, радуе вока галоўная ёлка горада. Адно імгненне засталося, калі кожны загадае жаданне, а пасля прагучаць святочныя куратны і шмалікія сардэчныя пажаданні. Прадоўжыць свята разам з роднымі, сябрамі вы зможаце ў навагоднюю ноч на плошчы Леніна ў кампаніі сімвала надыходзячага года, Деда Мароза, Снягуркі, іншымі казачнымі героямі. У праграме:

1 студзеня ў 01:15 гадзін — тэатралізаванае прадстаўленне “Дзівы ў Навагоднюю ноч”, разам праспяваем любімыя песні ў 01:40, а “Навагоднія дыскатэчныя рытмы – 2016” будуць гучаць з 03:00 да 04:00 гадзін. Чакаем Вас, навагрудчане і госці нашага горада!

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.
полезное Ипотека инфо Потребительский кредит

Оставить комментарий