З узнагародамі!

26 верасня 2015 года ў Астраўцы адбыўся 2 рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. Мэта фестывалю: папулярызацыя розных відаў і жанраў традыцыйнай культуры: фальклору (песеннага, музычнага, танцавальнага), рамёстваў; дэманстрацыя рэгіянальных касцюмаў, традыцыйных страў.
У фестывалі бралі ўдзел 75 аматарскіх калектываў: фальклорныя і народныя гурты, танцавальныя і інструментальныя фальклорныя калектывы, майстры раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, тэатры гульні, а таксама асобныя выканаўцы (чытальнікі, спевакі, музыкі). Усе яны прайшлі адборачны тур абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Цэнтры культуры і народнай творчасці розных рэгіёнаў вобласці прадстаўлялі падворкі традыцыйнай культуры пад агульнай назвай “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”. Навагрудчыну прадстаўляў Навагрудскі раённы Цэнтр рамёстваў. Падворак быў упрыгожаны ў выглядзе вясковай святочнай хаты, дзе размасцілася выстаўка аўтэнтычнага мастацтва з калекцыі Цэнтра рамёстваў — дываны, посцілкі, ручнікі, традыцыйнае адзенне, прылады побыту. Побач , як працяг народных традыцый, сучасныя работы майстроў Цэнтра рамёстваў- роспіс па шклу, салома і лазапляценне, абрэзкавае шыццё, выцінанка-выбіванка, ткацтва. На падворку майстры дэманстравалі майстар-класы кожны па свайму рамяству. Па умовам конкурсу кожны падворак павінен быў прадставіць традыцыйныя стравы. “Кухня шляхецкая па-Наваградскі” уразіла не толькі членаў экспертнай камісіі, але прыйшлася да спадобы міністру культуры РБ Б.В. Святлову, які з задавальненнем паспрабаваў “Журэк з налеснікамі” і “Цымас з гарбузом”. На развітанне Барыс Уладзіміравіч паабяцаў прыехаць у Навагрудак павучыцца рабіць выцінанку-выбіванку.
У гэты час на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” выступалі пераможцы II тура абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, Навагрудчыну прадстаўляў Уладзімір Журко, чытальнік з Бенінскага Дома культуры, які быў узнагароджаны Дыпломам Лаўрэата ІІІ ступені у намінацыі “Індывідуальны выканаўца (народная проза)”. Уладзімір Журко стаў уладальнікам спецыяльнага прыза і узнагароджаны Дыпломам рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” у намінацыі “лепшы чытальнік”.
Па вынікам фестывалю Навагрудскі раён атрымаў II месца па намінацыі “Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны”, а Навагрудскі раённы Цэнтр рамёстваў I месца за лепшую калекцыю традыцыйных рамёстваў.
Вялікае дзякуй за перамогу майстрам, якія нам дапамагалі: К.А. Драчылоўскай, Ж.Л. Копцелевай, А.У. Маціеўскай, В.Л.Быстрык !

DSC04165  DSC04238   DSC04230 DSC04231 DSC04234   DSC04198   IMG_0803  IMG_0755

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий