Запрашаем разам святкаваць Новы 2016 год!

vesjolij_veter_zhelaem_udachi      Навагрудчына даўно пераапранулася ў навагодні ўбор. Дрэвы ахутаны рознакаляровымі агеньчыкамі, у небе з’явіліся вясёлкавыя ўзоры, радуе вока галоўная елка горада. Адно імгненне засталося, калі кожны загадае жаданне, а пасля праб’юць святочныя куранты і шмалікія сардэчныя пажаданні.

Прадоўжыць свята разам з роднымі, сябрамі вы зможаце ў навагоднюю ноч на плошчы Леніна ў кампаніі сімвала надыходзячага года, Деда Мароза, Снягуркі, іншымі казачнымі героямі.

У праграме 1 студзеня ў 01:15 гадзін — тэатралізаванае прадстаўленне “Дзівы ў Навагоднюю ноч”, атрымаць асалоду ад навагодняга феерверка зможаце ў 01:30, разам праспяваем любімыя песні ў 01:37, а “Навагоднія дыскатэчныя рытмы – 2016” запросяць на танцы з 03:00 да 04:00 гадзін. Чакаем Вас, навагрудчане і госці нашага горада!

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий