Міні-праект для пажылых людзей «Не гультайству! Час рукадзеллю!» з поспехам прыцягвае новых аматараў.

«Забытыя» бабуліны «тэхнікі» успаміналі і засвойвалі на творчых занятках пенсіянеры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Навагрудскага раёна пад кіраўніцтвам майстрыхі Іны Анікевіч.

А ў Цэнтры рамёстваў на дапамогу Іне прыйшла Вольга Крако. Сярод жадаючых засвоіцць пляценне практычных кілімкаў ёсць пастаянныя наведвальнікі заняткаў людзі з частковай стратай зроку,  ў іх усё добра атрымалася. Было б жаданне!

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий