Конюх Пётр Васілевіч

 Конюх П. В. нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку Турэц былога Навагрудскага павета (зараз Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Прырода надарыла яго незвычайным па прыгажосці голасам. Аднавяскоўцы ўспаміналі, як заслухоўваліся Пятром, калі той выходзіў вязаць снапы ў поле і запяваў. Сам навучыўся граць на кларнеце, мандаліне, гітары. Спяваў у мясцовым самадзейным хоры, выступаў у Наваградку, Стоўбцах і ваколіцах. Аднак жыла сям’я Конюхаў бедна, аб музычным адукацыі таленавіты хлопец мог толькі марыць. І пра тое, што яму наканавана атрымаць яго ў Рымскай акадэміі мастацтваў, ён і падумаць не мог. Служыў у польскай арміі. Да вайны працаваў у Баранавічах. У 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Вілейцы. У 1941 знаходзіўся ў Ржэве на льнаводчых курсах, дзе і засцигла  яго вайна. Падчас Другой сусветнай вайны ён, як і многія выхадцы з заходняй Беларусі, ваяваў з фашызмам у другім польскім корпусе генерала Андэрса на поўначы Афрыцы і на поўдні Еўропы. Удзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна і быў сур’ёзна паранены ў сцягно, узнагароджаны ордэнамі Італіі, памятным Крыжам «За Монтэ Касіна». Застаўся ў Італіі, так як у 1945 году атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Акадэміі мастацтваў. Скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў з двума дыпломамі: спявак і маэстра. Спяваў у операх усяго свету сольна і ў якасці саліста хору, выконваў класічныя творы і народныя песні на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах. Дзесьці ў 1955 годзе спявак пераехаў у НьюЮрк. У ЗША Конюх выступаў з канцэртамі і пачаў выкладаць у класе вакал, класічную і народную музыку. Працягваў выконваць беларускія песні (на думку сучаснікаў, асабліва добра ў яго выходзіла песня «Палыночак»). У 1957 годзе перамог на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме. Выкладаў спевы ва ўласных школах у Гамбургу і Нью-Ёрк. Дапамагаў ставіць голас беларускаму спеваку Данчык. У 1958 году Конюх быў запрошаны ў хор данскіх казакоў Сяргея Жарова. На працягу 27 гадоў працы ў гэтым калектыве, спяваў і беларускія песні, некаторыя з якіх былі запісаныя на кружэлкі, у тым ліку і «Магутны Божа». Памёр 14 чэрвеня 1994 года. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брасуике, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Запісы выступленняў сустракаюцца ў фондах медыякампаній і ў прыватных калекцыях. Матэрыялы пра яго жыццё можна знайсці ў музеі горада Карэлічы. У прэсе сустракаюцца артыкулы і апавяданні. У 2009 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты дакументальны фільм пра спевака.

Добавить комментарий