Працяг сумеснага праекту “Ад зямнога да нябеснага” раённага Цэнтра рамёстваў, Валеўскай школы і прыходскай царквы у гонар Апосталаў Пятра і Паўла

Дзякуючы сумеснаму праекту “Ад зямнога да нябеснага” Навагрудскага Раённага Цэнтра рамёстваў, Валеўскай школы і прыходскай царквы у гонар Апосталаў Пятра і Паўла усіх, хто прыйшоў на святочную службу 28 жніўня ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы, мелі магчымасць убачыць выстаўку рукадзелля “Жаночых рук цудоўнае тварэнне…” з калекцыі Цэнтра рамёстваў. Посцілкі, ручнікі, паясы, сурвэткі, вышытыя іконы і вырабы з саломкі упрыгожылі старажытны храм рукатворным хараством. Для дзяцей быў арганізаваны майстар-клас па вырабу Анёлка з саломкі.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий