Праект “Нет безделью! Время рукоделью!” набірае папулярнасць!

 31 студзеня на творчыя заняткі “Мяккая цацка-для ўнучкоў забаўка” прыйшлі новыя удзельнікі з аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Навагрудскага раёна.

Знаёмства з майстрамі-лялечнікамі, прагляд выстаўкі лялек стварылі цудоўную творчую атмасферу. Нават тыя, хто ніколі не спрабаваў рукадзельнічаць са здзіўленнем даведаліся, што дзеля ўнукаў здатныя на многае. Майстры цэнтра рамёстваў упэўнены, што разам з падарункамі “Лялькамі-мотанкамі” яны абавязкова перададуць ім свае веды пра гісторыю лялек і пра іх прызначэнне. Наступныя сустрэча ў лютым! Чакаем новых удзельнікаў!!!

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий