Творчая гасцёўні «Для тых, хто сэрцам малады і творчасцю багаты!» у раённым Цэнтры рамёстваў

3 кастрычніка ў Наваградскім раённым Цэнтры рамёстваў цёпла, весела і шчыра было на творчай гасцёўні «Для тых, хто сэрцам малады і творчасцю багаты!». У «народным» клубе майстроў «Каляровая альтанка» калегі віншавалі сваіх сяброў са знамянальнымі датамі.

Вышытыя карціны, вырабы з лазы, саломкі, ажурныя абрусы, лапікавыя коўдры, вязаныя рэчы, дэкаратыўныя падсвечнікі і пано з прыродных матэрыялаў – працы юбіляраў Родзька Ганны, Дземідовіча Антона, Ціхановіча Леаніда, Крупіца Таісіі ўпрыгожвалі фае.
Гартаючы старонкі жыцця, творчасці, многае ўспомнілася. Настрой змяняўся ад лірычна-сумнага да нястрымна-вясёлага. Спявалі, скакалі, нават майстравалі пад вясёлы акампанемент калегаў з раеннага Цэнтра культуры Ралло А. і Галушковой С. Апафеоз — торт са свечкамі для юбіляраў з пажаданнем:
Дай, Бог, нагоды Вам ўсміхацца,
Кахаць, смяяцца, песні спяваць,
Світанкам чысцінёй здзіўляцца,
З надзеяй глядзець на закат…
Дай, Бог, заўсёды да абеду хлебу
Жывой вады у сваёй рацэ,
І ў зорках чыстага Вам неба!
Любві, цяпла, рукі ў руцэ!

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий