“65 фарбаў на палітры майго жыцця». Творчы вечар і прызентацыя выстаўкі мастака Віктара Залаціліна

«65 фарбаў на палітры майго жыцця» – пад такой назвай 26 сакавіка у Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбыўся творчы вечар і адкрыццё выстаўкі «Ты зямля мая, родная, мілая!» мастака Віктара Залаціліна.

У вёсцы на ўлонні прыроды,  дзе сінявокі Нёман нясе свае воды, вясной зацвітае чаромха і пяюць салаўі, тут у простай вясковай сям’і нарадзіўся хлопчык, дзякуючы якому зараз пра гэта мясцэчка, яго прыгожыя краявіды ведаюць многія далёка замежамі нашай краіны.

65 гадоў – шлях сур’ёзны. На творчай вечарыне Віктар Мікалаевіч, выбіраючы фарбы жыцця, дзяліўся сваімі ўспамінамі і з дзяцінства, і з юнацтва. У кожнага чалавека яны ёсць. Яны вяртаюць нас у мінулае, абуджаюць розныя пачуцці, кранаюць тонкія струны душы. Пра яго жыццёвы і творчы шлях шмат напісана ў газетах, у часопісе «Імёны», зняты нават дакументальны фільм. Самы  асаблівы момант у Віктара Мікалаевіча пачаўся пасля 40 гадоў, калі ён прыняў рашэнне пакінуць сталіцу і назаўсёды вярнуцца на сваю малую радзіму ў вёску Купіск і заняцца жывапісам. Так пачаўся новы перыяд у жыцці будучага мастака.

 На гэтым этапе адбылося самае галоўнае –  тое, што надало сэнс існаванню, здзейсняецца яго мара якая жыла ў душы і пачала вырывацца праз пэндзаль на палатно. Тут нарадзіліся яго дзеці – карціны, якія могуць самастойна размаўляць з людзьмі на мове зразумелай кожнаму. Віктар Мікалаевіч аддаецца ўсёй душой прыродзе, якая акутвае яго, і пераносіць яе шчырую чыстую прыгажосць на палатно.

Зараз мастак жыве ў бацькоўскім доме і ўсёй душой аддаецца прыродзе, якая акружае і імкнецца па-свойму перадаць яе прыгажосць. Яго тэхніка не падобна на тэхнікі іншых мастакоў, у яго свой стыль. Кожная работа – гэта маленькая частка роднай зямлі мастака, прыгажосць якой ён паказвае ў розныя поры году. Найбольш любімымі для яго з’яўляюцца зіма і лета. Любіць маляваць Віктар Мікалаевіч  ранак і вечар, калі прырода толькі прачынаецца ці наадварот адыходзіць у ноч і яе абдымае мяккімі далонямі туман. Пейзажы ўражваюць сваім лірычна-драматычным гучаннем.

Нягледзячы на маленькі рост мастак намаляваў больш за 450 карцін.  Першая персанальная выстаўка мастака была арганізавана ў 2005 годзе ў Доме-музеі Адама Міцкевіча у г.Навагрудку. За гэты час прайшлі 33 персанальныя выстаўкі як на Навагрудчыне, так і ў Гродне, Мінску і іншых гарадах. Работы Віктара Залаціліна асаблівыя, яны напоўнены любоўю да роднага мястэчка — Купіска.  Віктар Мікалаевіч — меценат нашага горада, які шчодра дорыць свой талент Навагрудчыне. 20 карцін ён перадаў у дар гораду Навагрудку і яны ў цяперашні час упрыгожваюць файе другога паверха ДУК “Навагрудскі раённы  цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Шмат шчырых віншаванняў у адрас юбіляра прагучала як у дзень нараджэння (23 сакавіка), так і падчас творчага вечара. У гонар юбілею навагрудскія аўтары Алена Піразева і Ганна Валенцік прысвяцілі мастаку вершаваныя творы.  Юбіляра павіншавалі сябры і знаёмыя, майстры народнага калектыву “Каляровая альтанка”, членам якога ён з’яўляецца. Таксама прагучалі і музычныя нумары падрыхтаваныя супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры. Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы, падарыла прысутным магчымаць зносін з мастаком, аўтарам выдатных работ, кожная карціна якога – асобны свет, не падобны ні на што.

 

 

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий