Свята «Зялёныя святкі», прымеркаванае да народнага свята Троіца (Сёмуха), адзначылі у аграгарадку Нягневічы 4 чэрвеня.
Пачаўся дзень са святочнай літургіі ў храме, дзе ўдзельнікі аматарскіх калектываў Харосіцкага СДК і жыхары асвецялі галінкі бярозкі і атрымалі благаславенне ад настаяцеля храма, пасля чаго тэатралізаваным шэсцем прайшліся па вуліцах аграгарадка, запрашаючы жыхароў далучыцца да святкавання. Гасцей мерапрыемства чакала тэатралізавана-абрадавая праграма, святочная канцэртная праграма ад Вераб’евіцкага СДК-ЦТТ, шматлікія выставы, атракцыёны.