Музейные экспозиции

Музейны пакой “Ад традыцыі да сучаснасці”

У Навагрудскім раённым цэнтры раместваў створана музейнае памяшканне “Ад традыцыі да сучаснасці”, дзе сабраны матэрыял даваеннага і пасляваеннага перыядаў 20 стагоддзя. У калекцыі собрана 250 экспанатаў. Узоры традыцыйнага народнага мастацтва, якія даўно выйшлі з побыту і работы цяперашняга часу. Гэта: бандарства, кавальства, ткацтва, традыцыйная вышыўка, лозапляценне, саломапляценне, вырабы гаспадарчага прызначэння. Створаны калекцыі паясоў, куфры канца 19 ст. і пачатак 20 ст. Калекцыя ходнікаў 80 гадоў, калекцыя дываноў, ткацкіх рушнікоў 40-60 г, калекцыя рушнікоў вышыўка 1940-2020 гг, калекцыя традыцыйнай Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі 1990-2022 гг.

Обсуждение закрыто.